Глушыца (Навамаркавіцкі сельсавет)
пасёлак у Навамаркавіцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глушы́ца[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету. Насельніцтва 2 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Жлобін — Гомель), за 85 км ад Гомелю.
На поўдні возера Глушыцкае. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Стрэшын — Жлобін. Драўляная сядзіба знаходзіцца каля прасёлкавай дарогі.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 17 двароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1925 — 5 двароў; 1940 — 20 двароў, 100 жыхароў; 1959 — 16 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 1 гаспадарка, 2 жыхары[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads