Гронінген (горад)
места ў правінцыі Гронінгену (Нідэрлянды) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen, МФА: [ˈɣroːnɪŋə(n)], на гронінскім дыялекце — Grunnen, па-фрыску — Grins) — места на поўначы Нідэрляндаў, якое зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Насельніцтва на 22 лістапада 2024 году — 243 768 чалавек[2]). Гронінген — найбуйшейшае места на поўначы краіны. Таксама лічыцца студэнцкім местам (у ім жыве болей за 50 тысячаў студэнтаў), у першую чаргу — ўнівэрсытэту Гронінгену.
Remove ads
Гісторыя

Першыя летапісныя згадкі пра места адносяцца да 1040 году. На тэрыторыі места знаходзяцца культурныя слоі, якія сьведчаць пра прысутнасьць людзей у 3 950—3 720 гг. да нашае эры. Паводле дадзеных археолягаў, першае буйное паселішча на месцы Гронінгену зьявілася ў III стагодзьдзі н. э.
У сярэднія вякі места становіцца буйным гандлёвым цэнтрам, быў збудаваны гарадзкі мур. Найвялікшага роськвіту места дасягнула ў XV стагодзьдзі, калі суседняя правінцыя Фрысьляндыя кіравалася з Гронінгену. Незалежнасьць места скончылася, калі жыхары вырашылі далучыцца да гішпанцаў у 1594 годзе падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. Пасьля гэтых падзеяў Гронінген стаў часткай Рэспублікі Злучаных правінцыяў.
У 1614 годзе быў заснаваны Унівэрсытэт Гронінгену. У гэты пэрыяд места інтэнсыўна разьвівалася, быў адбудаваны новы гарадзкі мур. Ён спатрэбіўся неўзабаве, у 1672 годзе падчас Трэцяй англа-галяндзкай вайны, калі места асадзіў біскуп Мюнстэру Бэрнгард фон Гален. Мур вытрымаў асаду, і гэтая гістарычная падзея штогод сьвяткуецца гронінгенцамі 28 жніўня.
У час Другой сусьветнай вайны места значна не пацярпела. Тым ня менш, цэнтральны пляц Гронінгену (па-галяндзку — Grote Markt) быў значна зруйнаваны ў красавіку 1945 году падчас Бітвы за Гронінген. Бітва цягнулася колькі дзён, але найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі, такія як вежа сьв. Мартына (Martinitoren), яе царква, мескі будынак па збору падаткаў (Goudkantoor) і мескі мур не пацярпелі.
Remove ads
Клімат
У Гронінгене лагодны ўстойлівы клімат з адносна халаднаватым, але працяглым, летам і зімамі. Паўночнае мора ў значнае ступені ўплывае на надвор’е места, прыносячы з паўночнага захаду моцныя ветры, часам штормы.
Месты-сябры
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads