Грушаўка (прадмесьце)
гістарычная мясцовасьць Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грушаўка, Грушаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была ваданапорная вежа, якая захавалася да нашага часу. У сучаснай тэрміналёгіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол пэрпэндыкулярнага скрыжаваньня вуліцаў Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізьніцкая і іншыя)[1].

На паўднёвы захад ад Грушаўкі пачынаецца Пятроўшчына, на паўночны захад — Мядзьведжына, на паўночны ўсход — Пляшчанка, на ўсход — Добрыя Мысьлі[2][3].
Remove ads
Гісторыя

Прадмесьце ўзьнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі[4].
У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Грушаўская, Ёсіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы[5][6]. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў[1].

У наш час назва Грушаўка замацавалася за раёнам вакол Грушаўскай вуліцы. У лістападзе 2012 року тут адкрылася аднайменная станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.
Remove ads
Старыя адрасы
- Дабравешчанская. Чыгуначная лякарня, збудаваная ў 1912—1914 роках каля Берасьцейскага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі больнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У пэрыяд Першай сусьветнай вайны ў будынку лякарні месьціўся вайсковы шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філія новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3)[7].
Воданапорную вежу на тэрыторыі былога больнічнага комплексу збудавалі ў пачатку ХХ ст. Гэта адзінае тагачаснае інжынэрнае збудаваньне, якое захавалася да нашых дзён[8]. Твор архітэктуры нэаготыкі. Матэрыял — чырвоная цэгла з складанай кладкай. Ваду зь вежы спажывалі карпусы чыгуначнай лякарні, на тэрыторыі якой яна разьмяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads