Грэгары ван дэр Віль

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэгары ван дэр Віль
Remove ads

Грэ́гары ван дэр Віль (па-нідэрляндзку: Gregory van der Wiel; нар. 3 лютага 1988 году, Амстэрдам, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Нідэрляндаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

У асноўнай камандзе «Аякс» Грэгары дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў матчы чэмпіянату Нідэрляндаў сэзона 2006—2007 гадоў супраць «Твэнтэ». У тым матчы Грэгары адыграў увесь матч, а ягоная каманда дамаглася гасьцявой перамогі зь лікам 1:4[2]. Усяго ў чэмпіянаце сэзону 2006—2007 гадоў Грэгары адгуляў 4 матчы. У сэзоне 2007—2008 гадоў ван дэр Віль стаў уладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў, а ў чэмпіянаце Грэгары правёў 6 матчаў. 1 верасьня 2012 году ван дэр Віль перайшоў у склад парыскага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[3].

Remove ads

Міжнародныя выступы

У нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Грэгары дэбютаваў 11 лютага 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу. Ван дэр Віль выйшаў на замену на 85-й хвіліне матчу замест Джона Гэйтынгі, гульня скончылася ўнічыю 1:1.

Дасягненьні

«Аякс»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Асабістае жыцьцё

Грэгары нарадзіўся 3 лютага 1988 году ў горадзе Амстэрдаме. Ягоная маці — нідэрляндка, а бацька родам з вострава Кюрасао[4]. Паводле ягоных словаў, ён пачаў гуляць у футбол ва ўзросьце пяці гадоў у клюбе «Бляў-Віт» з амстэрдамскага раёну Осдарп, дзе пражывала ягоная сям’я.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads