Гуга Баль
нямецкі пісьменьнік, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́га Баль (па-нямецку: Hugo Ball, 22 лютага 1886, Пірмазэнс — 14 верасьня 1927) — нямецкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазэнс (Нямеччына). У 1906—1910 гадах вывучаў сацыялёгію і філязофію ва ўнівэрсытэтах Мюнхэну, Гайдэльбэргу і Базэлю. Дысэртацыю, прысьвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, ня скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль зьвярнуўся да пратэстанцтва.
У 1910 годзе пераехаў у Бэрлін з намерам зрабіцца акторам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысэрам Максам Райнгартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Пляўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхэне. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.
У пачатку Першай сусьветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо празь некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Гуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хэнінгс эмігруе ў Швайцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швайцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.
У лютым 1916 году разам з Гансам Арпам, Трыстанам Тцара і Марсэлем Жанко Гуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 году на сьвет зьявіўся «Маніфэст дадаізму», напісаны Балем.
Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Бэрне. У ліпені 1920 году ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асьвечанае рэлігіяй жыцьцё.
Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікелянджэлё. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзёньнік падзеяў часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гэсэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads