Фрыдрых Ніцшэ

нямецкі філёзаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Ніцшэ
Remove ads

Фрыдрых Вільгэльм Ніцшэ (па-нямецку: Friedrich Wilhelm Nietzsche; нар. 15 кастрычніка 1844, Рэкен, Каралеўства Прусія — 25 жніўня 1900, Ваймар, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі філёзаф, прадстаўнік ірацыяналізму, філёляг, паэт і кампазытар. У 1869 годзе стаўся прафэсарам клясычнае філялёгіі ва ўнівэрсытэце Базэлю, але ў 1879 годзе па стане здароўя быў вымушаны пакінуць выкладаньне. Наступныя 10 гадоў правёў у вандроўках па Эўропе, дзе напісаў большасьць сваіх значных твораў. У 1889 годзе ў Турыне захварэў і да канца жыцьця застаўся псыхічна хворым.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

На яго паўплывала перш за ўсё творчасьць Артура Шапэнгаўэра й Рыхарда Вагнэра, ад якіх пазьней адвярнуўся. Творы Ніцшэ мелі вялікі ўплыў на мысьлярства й літаратуру XX стагодзьдзя. Адной зь вядомых канцэпцыяў Ніцшэ лічыцца канцэпцыі пра звышчалавека. Савецкая марксісцка-ленінская ідэалягічная прапаганда называла Фрыдрыха Ніцшэ прадвесьнікам фашызму, але сучасныя філёзафы аднадушна сыходзяцца ў меркаваньні, што Ніцшэ ня быў ані фашыстам, ані нацыстам. Гэта пацьвярджае той факт, што нямецкі філёзаф пісаў пра «звышчалавека» як пра асобны аб’ект чалавечае супольнасьці. Насуперак гэтаму фашызм разглядаецца як калектыўная зьява ці інакш статкавы інстынкт.

На беларускую мову кнігу «Так сказаў Заратустра» пераклаў Васіль Сёмуха, кнігу «Ессе Homo» — Лявон Баршчэўскі.

Remove ads

Пераклады на беларускую мову

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads