Гукавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гукаві́чы (па-польску: Hukowicze, па-падляску: Hukovičy[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Побач зь вёскай працякае рака Локніца.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках).
Гісторыя
Вёска ўпершыню згадваецца ў дакумэнце з 1528 г.[3]. У міжваенны пэрыяд Гукавічы прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 42 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гукавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads