Густаў Клімт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862 — 6 лютага 1918) — аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Прадстаўнік Венскай сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Прафэсійнае жыцьцё
Густаў Клімт нарадзіўся ў сям’і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.
Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргера (Ferdinand Laufberger).
У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.


У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр’еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 годзе стаў сябрам венскага «Дому мастакоў», але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)
У 1900 г. ягоная карціна «Філязофія» атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.

У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.
Сьмерць
Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 году, і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 годзе ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).
Remove ads
Галерэя
- Партрэт Соні Кніпс (1898)
- Яблыня (1912)
- Партрэт Фрэдэрыкі Марыі Бэер (1918)
- Партрэт невядомай (1894)
- Партрэт Эміліі Флёгэ (1902)
- Пацалунак (1907—1908)
- Царква ў мястэчку Унтэрах (1916)
- «Залатыя рыбкі» (1901—1902)
- Тры ўзросты жанчыны (1905)
- Партрэт Маргарэт Стронбараў-Віттгэнштайн (1905)
- Букавы гай (1902)
- Жыцьцё і Сьмерць (1908—1911)
У культуры
Копіі шасьці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads