Гэлена Раманоўская

беларуская савецкая пісьменьніца, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэле́на Лю́двікаўна Рамано́ўская (крыпт. Мая Эр, па мужы Шушкевіч; 13 (26) сьнежня 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 траўня 1980, Менск, БССР) — пісьменьніца. Сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1934 г. Маці дзяржаўнага дзеяча Станіслава Шушкевіча.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла ў Менску польскую школу ды Польскі пэдагогічны тэхнікум імя Bronisława Wesołowskiego (1929) і Беларускі вышэйшы пэдінстытут (1934). Была сябрам польскай сэкцыі БелАПП (з 1929). Працавала настаўніцай у польскіх школах Койданава, потым у беларускай школе ў Менску. Адначасова працавала разам з У. Кавальскім на Беларускім радыё (1932—1937), дзе двойчы на тыдзень вяліся польскія перадачы, а таксама ў менскай газэце «Оrkа». У пасьляваенныя гады працавала настаўніцай у менскіх школах. Удзельнічала ў працы 1-га зьезду польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў у Менску (1931), як дэлегат ад польскай сэкцыі ССП БССР — у рабоце 1-га Усесаюзнага зьезду савецкіх пісьменьнікаў (1934). Тады ж была запрошана да Н. К. Крупскай і ўручыла ёй свае кнігі. Літаратурная дзейнасьць Раманоўскай была спыненая ў сувязі з арыштам яе мужа — беларускага паэта С. Шушкевіча. Пахавана на Паўночных могілках Менску.

Remove ads

Творы

  • Z wiosną w zawody. Mińsk. 1933.
  • Pachnie ziemia. Powieść. Mińsk. 1934.
  • W walce o Sowiety. Inscenizacja dla dzieci w 3-ch obrazach. Mińsk. 1934.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads