Гэрнёсанд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэрнёсанд
Remove ads

Гэрнёсанд (па-швэдзку: Härnösand) — горад на ўсходзе цэнтральнай часткі Швэцыі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрнорлянду. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 18 426 чал.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гэрнёсанд быў заснаваны ў 1585 годзе каралём Юганам III. У 1645 г. горад становіцца адміністрацыйным цэнтрам спачатку лэну Гэрнёсанду, а потым — новаўтворанага лэну Вэстэрнорлянду, нягледзячы на свае невялічкія памеры. У 1710 і 1714 гадох горад цярпеў ад пажараў, а ў 1721 г. быў разрабаваны і практычна цалкам спалены расейскімі войскамі (тады ацалелі ўсяго два дамы). У 1772 г. Гэрнёсанд становіцца цэнтрам біскупства. У 1800 годзе ў горадзе налічвалася ўсяго 1 764 жыхары, але дзякуючы зьяўленьню ў горадзе вэрфі і суднаходзтва, ён пачаў расьці. У 1885 г. Гэрнёсанд стаў адным зь першых гарадоў Эўропы, у якіх зьявілася электрычнае вулічнае асьвятленьне.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Гэрнёсандзкая катэдра
  • Гэрнёсандзкая катэдра (1846 г.)
  • Драўляныя дамы́ XVIII-XIX стагодзьдзяў (пераважна ў раёнах Норстадэн і Эстанбэкен)
  • Музэй лэну Вэстэрнорлянд — другі (пасьля Скансэну) паводле велічыні музэй на вольным паветры Швэцыі, таксама вядомы як Мурбэргет
  • Музэй мастацтваў

Асобы

  • Альфгільд Агрэль — пісьменьніца
  • Пэр Нільсан — футбаліст
  • Анэт Нурбэрг — кэрлінгістка

Вонкавыя спасылкі

Гэрнёсандсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads