Гімназія імя Тамаша Зана (Маладэчна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гімназія імя Тамаша Зана (Маладэчна)
Remove ads

Дзяржа́ўная вышэ́йшая гімна́зія імя́ Та́маша За́на (па-польску: Wyższe Gimnazjum Państwowe im. T. Zana) — 8-клясная адукацыйная ўстанова Маладэчна ў міжваеннай Польшчы. Дзейнічала ў 1922—1939 роках, выкладаньне вялося па-польску.

Хуткія факты Заснаваная, Зачыненая ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, за якім знаходзіцца гімназія імя Тамаша Зана, былы будынак кляштару трынітарыяў, паштоўка 20-х рокаў XX ст.

Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны і заняцьця Заходняе Беларусі Польшчай паўстала пытаньне аб узнаўленьні ўстановаў адукацыі. Да Першай сусьветнай вайны ў Маладэчне знаходзілася настаўніцкая сэмінарыя, якая адрозьнівалася адным з найлепшых узроўняў адукацыі на тэрыторыі ня толькі Беларусі, але і на ўсім абшары Расейскай імпэрыі. У 1915 годзе, з набліжэньнем немцаў да Маладэчна, сэмінарыя была эвакуяваная. Наступныя войны перашкаджалі адрадзіць асьветнае і культурнае жыцьцё ў Маладэчне. Толькі 12 кастрычніка 1920 году польскія войскі канчаткова замацаваліся ў горадзе, пасьля чаго пачалося адраджэньне культурнага жыцьця ў мястэчку, былі створаны ці адроджаны: грамадзкія ўстановы, футбольны клюб, касьцёл. Пачалася падрыхтоўка да адкрыцьця новай адукацыйнай установы.

5 ліпеня 1922 году пастановаю Міністэрства веравызнаньняў і публічнай асьветы (польск. Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё гімназіі. 15 сакавіка 1923 году гімназія атрымала імя выбітнага дзеяча беларускага і польскага вызваленчага руху, навукоўцы Тамаша Зана, які нарадзіўся недалёка ад Маладэчна, у вёсцы Мясата. Гімназія стваралася ў большасьці на базе таго, што засталося ад былой настаўніцкай сэмінарыі. Знаходзілася гімназія па вуліцы Замкавай, што ў Старым Месцы, у будынку былой настаўніцкай сэмінарыі (былы будынак кляштару трынітарыяў)[a]. Гімназія была гуманітарнага напрамку. Дзеці выхоўваліся ў польскім патрыятычным духу ў лепшых шляхецкіх традыцыях[b], але немалы ўплыў на дзяцей аказваў і беларускі рух, які прадстаўляў тут Міхась Станкевіч[1].

Remove ads

Вучэбны працэс

Заняткі ў гімназіі пачыналіся 1 верасьня, заканчваліся напрыканцы чэрвеня. Паводле праграмы выкладаліся:

Thumb


Thumb
Пасьведчаньне вучаніцы гімназіі імя Тамаша Зана

Усе гімназісты абавязаныя былі насіць школьную форму ўсталяванага ўзору: хлопцы — мундзірыкі блакітнага колеру з акантоўкай, дзяўчаты — спаднічкі ў складачку і блузкі з доўгімі рукавамі. На левым рукаве была нашыўка з эмблемай «926», на сьпінжаках — пазнакі клясы. На галовах хлапцы насілі капелюшы са значкамі ў выглядзе раскрытай кнігі[2]; дзяўчаты — такія самыя берэты.

На заднім двары гімназіі месьцілася спартовая пляцоўка, дзе ладзіліся гімнастычныя заняткі, гульні ў валейбол, рэгбі, баскетбол, футбол, трэніроўкі ў кіданьні кап’я, ядра.

Недалёка ад гімназіі была беларуская кнігарня, якая месьцілася[c] амаль насупраць Сьвята-Пакроўскай царквы[1]. Да 1939 году гэтая кнігарня ў Маладэчне заставалася адным зь нямногіх апірышчаў нацыянальнай культуры, дзе легальна можна было набыць беларускія кнігі, газэты, часопісы, падручнікі, пакарыстацца фондам вялікай і багатай беларускай бібліятэкі, якая спрэс складалася з выданьняў былой Заходняй Беларусі[1]. Гаспадаром маладэчанскай кнігарні быў Міхась Станкевіч — беларускі асьветнік, кнігар, настаўнік, патрыёт[1]. Вучні гімназіі актыўна карысталіся беларускай бібліятэкай і крамай, дзякуючы чаму, нягледзячы на польскую адукацыю, расьлі ў беларускім нацыяналістычным духу[1].

Больш інфармацыі Выкладчыцкі склад і прадметы выкладаньняу гімназіі ім. Т. Занау міжваенны пэрыяд, Прадмет ...

Выхаваўчая праца ладзілася праз гурткі і клюбы: ладзіліся публічныя канцэрты, літаратурныя вечарыны, гістарычныя, літаратурныя, навуковыя і краязнаўчыя клюбы гурткі. Таксама дзеці мелі магчымасьць дадаткова вывучаць замежную мову. Ладзіліся этнаграфічныя экспэдыцыі.

Вучні гімназіі

Thumb
Вокладка пасьведчаньня вучня гімназіі

У першым навучальным годзе 1922—1923 у гімназіі займаліся 116 вучняў, сярод якіх 61 хлопчык і 55 дзяўчынак[2].

Нягледзячы на тое, што роднай для абсалютнай большасьці вучняў была беларуская мова, у школе яны размаўлялі па-польску. Практычна ўсе вучні гімназіі паходзілі ці з Маладэчна, ці з ваколіцаў: Лебедзева, Беніцы і г. д. Большасьць зь іх была беларусамі па паходжаньні і ахвотна цікавілася беларускай культурай, якая прысутнічала ў Маладэчне[1].

Навучаньне

У сакавіку 1926 году гімназію наведаў акруговы інспэктар, які застаўся вельмі задаволены ўзроўнем адукацыі[2]. У гэтым жа годзе быў арганізаваны літаратурна-навуковы гурток, а крыху пазьней гістарычны і краязнаўчы[2].

Навучальны 1928—1929 год быў па-свойму знамянальным: адкрылася 8-я кляса, і гімназія атрымала правы навучальнай установы поўнага гуманітарнага тыпу[2]. З гэтага часу ніводны вучань не вызваляўся ад аплаты[2]. У тым жа годзе гімназію скончылі 152 вучні, зь іх 91 хлопчык і 61 дзяўчынка[2]. Для годнага вонкавага выгляду гімназіі было выдадзена 10000 злотых[d][2].

За вучобу ў гімназіі ў 1930-я гады трэба было плаціць 200 злотых штогод[e][2].

Пасьля захопу Маладэчна савецкімі войскамі ў 1939 годзе, амаль усе дзеячы адукацыі Маладэчна, у тым ліку шматлікія выкладчыкі і навучэнцы гімназіі, былі арыштаваныя. Ужо ў кастрычніку таго ж году гімназія была закрытая, а на яе базе была адкрытая пэдагагічная вучэльня імя Янкі Купалы, якое праіснавала да чэрвеня 1941 году[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Будынак гімназіі існуе і дагэтуль, цяпер гэта Маладэчанскі станказавод.
  2. Гімназія павінная была быць спадчыньніцай Маладэчанскай дваранскай вучэльні, якая існавала тут да паўстаньня 1831 году і адрозьнівалася вялізным патрыятызмам. Таксама ў гэтай вучэльні навучаўся Тамаш Зан.
  3. Будынак кнігарні не захаваўся, цяпер на тым месцы стаіць будынак былой крамы «Садавіна й гародніна».
  4. Па тых часах вялікая сума.
  5. Для параўнаньня, у той час на гэтыя грошы можна было купіць 100 пудоў іржы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads