Гісторыя Вялікай Бераставіцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю[1].
З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII—XVIII стагодзьдзяў мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[1].
У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[2].
На 1900 год у Бераставіцы працавалі дробныя прадпрыемствы. У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3].
У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 году разам з усім Гарадзенскім паветам мястэчка ўлучылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага Кіраваньня Ўсходніх Земляў — часовую польскую адміністрацыйную адзінку[4]. Улетку 1920 году Бераставіцу занялі бальшавікі, пазьней зноў палякі. 20 сьнежня 1920 году мястэчка ўлучылі разам з паветам у Наваградзкую акругу[5]. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
18 верасьня 1939 году ў Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзяжы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаваньняў бралі ўдзел частка сялянаў і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і жыды). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: камэнданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку[6]. 2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 21 сьнежня 1954 году ў Бераставіцы адбыўся мітынг з нагоды адкрыцьця помніка Ёсіфу Сталіну. У гэты ж дзень агучылі пастанову выканаўчага камітэту Бераставіцкага раённага Савету дэпутатаў працоўных аб перайменаваньні Гарадзенскай шашы ў вуліцу імя Ё. Сталіна[7]. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[8].
Галерэя
Стары касьцёл
- Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі
- да 1900 году
- З боку апсыды
- З боку Хадкевічаўскай вуліцы
- З боку Гарадзенскай вуліцы
- З боку Рынку
- 1920-я
- 1941 год
- Інтэр’ер
Сядзіба Касакоўскіх
- Сядзіба Касакоўскіх
- П. Валынцэвіч, да 1914 году
- 1910-я
- 1915 год
- да 1939 году
- да 1939 году
- да 1939 году
- да 1939 году
- да 1939 году
- да 1939 году
- Сядзіба
- Афіцына
- Стайні
Рынак
- Пляц Рынак
- 29 чэрвеня 1911 году
- да 1918 году
- 1916 год
- 1930-я
- Ратуша
Іншае
- Мястэчка на старых здымках
- Новы касьцёл, 1912 год
- Царква
- Грабавая алея
- Млын на Бераставічанцы
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads