Гісторыя Крэва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крэва — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся замак уладароў Вялікага Княства Літоўскага, які істотна пацярпеў ад расейскай артылерыі ў часы Першай сусьветнай вайны.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[1] зьмяшчаецца ў нямецкай хроніцы і датуецца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно стала сталіцай асобнага княства, тут збудавалі мураваны замак. У 1338 годзе вялікі князь Гедымін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.
У 1382 годзе на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 году тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 годзе мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва[2].

Зь сярэдзіны ХV да 1-й паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. На 1551 год яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[2].
7 красавіка 1559 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[3] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету.
10 жніўня 1601 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза зьвярнуўся ў сваім лісьце да крэўскага старосты Юрыя Валмінскага з тым, каб той больш не зьдзяйсьняў злоўжываньняў і гвалтаў у дачыненьні да каралеўскіх сялянаў і местачкоўцаў[4]. З 1636 году пры тутэйшым касьцёле працавалі школа і лякарня.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі двойчы спусташалі Крэва (у 1655 і 1659 гадах)[5]. У ХVІІІ ст. у мястэчку дзейнічалі 6 цэркваў і 1 касьцёл[5]. Паводле інвэнтару (1789), існавалі Рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэчная (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[5]. У канцы ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні[6]. У ХІХ — 1-й пал. ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбольшых цэнтраў вытворчасьці керамікі.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Крэве было 217 двароў, 2 царквы, сынагога, вучэльня, школа, 2 крамы, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 годзе мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».
У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.
Remove ads
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. У 1920 годзе Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. У 1929—1930-х праводзілася ўмацаваньне муроў замка.
У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 годзе з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва». У 2000-я паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
Галерэя
Пляны
- Пляны мястэчка і замка
- 1827 год
- 1851 год
- 1866 год
- да 1901 году
Замак
- Графічныя выявы замка
- Георгій Велікародаў, 1827
- Напалеон Орда, 1877
- Невядомы мастак, 1882
- Невядомы мастак, XIX ст.
- Б. Тамашэвіч, 1896
- Б. Тамашэвіч, 1897
- Б. Тамашэвіч, 1897
- Замак. Ф. Рушчыц, 1898
- Здымкі да руйнаваньня расейскай артылерыяй
- да 1901
- С. Ф. Флёйры, 1900-я
- Т. Ходзька, 1905
- Т. Ходзька, 1905
- 1907
- Я. Булгак, 1910
- Я. Булгак, 1910
- Я. Булгак, 1910
- Ю. Ядкоўскі, 1910-я
- Т. Статкоўскі, 1912
- Т. Статкоўскі, 1912
- 1915
- 1915 г.
- 1916 г.
- да 1917 г.
- 16 чэрвеня 1917 г.
- Здымкі па руйнаваньні расейскай артылерыяй
- 1917
- 1917
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1920-я
- 1930-я
- 1930-я
- Ю. Бароўскі, 1930-я
- Я. Булгак, 1930-я
- Я. Булгак, 1930-я
- Я. Булгак, 1930-я
- Я. Булгак, 1930-я
- Я. Булгак, 1930-я
- А. Высоцкі, 1935 г.
- А. Высоцкі, 1935 г.
Былы касьцёл
- Былы касьцёл, перабудаваны пад царкву МП
- каля 1900
- 1915
- 1915
- 1916
- 1916
- 1916
- 1916
- 1917
- 1917
- 1917
- да 1918
- да 1920
Царква
- Царква-мураўёўка
- 1916 год
- 1916 год
- 1917 год
- 1920-я гады
- 1920-я гады
Іншае
- Мястэчка на старых здымках
- Панарама, 16 чэрвеня 1917
- Панарама, 23 чэрвеня 1917
- Агульны выгляд, 1920-я
- Агульны выгляд, 1920-я
- Агульны выгляд, 1920-я
- Вуліца Замкавая, да 1914
- Вуліца Замкавая, 1917
- Вуліца Замкавая, 1920-я
- Вуліца Замкавая, 1920-я
- Вуліца Замкавая, 1920-я
- Вуліца Багданаўская. Каталіцкая капліца
- Вуліца Багданаўская
- Вуліца Багданаўская
- Вуліца Ашмянская
- Рог Рынку і Смаргонскай. Новы касьцёл
- Новы касьцёл, 1937
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads