Крэўскае староства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крэ́ўскае старо́ства з цэнтрам у Крэве — адміністрацыяна-тэрытарыяльная адзінка і дзяржаўнае ўладаньне ў Ашмянскім павеце1566) Віленскага ваяводзтва, якое было ўтворанае ў выніку скасаваньня напрыканцы XIV ст. аднайменнага ўдзельнага княства ў басэйне Бярэзіны, прытока Нёмана. Крэўскае староства пачаткова зьяўлялася гродавым, што азначала дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы дзяржаўнага чыноўніка — гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне. Шчэ адной адметнасьцю гродавага староства зьяўляўся гродзкі суд, але дакладна вядома, што за часоў заснаваньня павету Ашмянскага ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 рокаў на ягонай тэрыторыі існавалі толькі 2 гродзкія суды — ў цэнтры павету і ў Мядзелу (пазьней — у Паставах). У томе IV Слоўніка геаграфічнага наўпрост указана, што паводле падскарбовых сьпісаў нягродавае староства крэўскае з 1569 залічвалася да сталовых каралеўскіх маёнткаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Крэўскае староства мела ўнікальную перадгісторыю свайму стварэньню, паколькі ў якасьці ўдзельнага княства было асноўнай рэзыдэнцыяй Вялікіх князёў Літоўскіх Альгерда і ягонага сына Ягайлы.

Вялікі князь Вітаўт ажыцьцяўляў сьвядомую палітыку цэнтралізацыі ўлады, таму, дзе гвалтам, а дзе мажліва — дыпляматычнымі захадамі, намагаўся ліквідаваць удзельныя княствы. Напрыканцы XIV ст. склалася спрыяльная сытуацыя — на Крэве не засталося князя, і Вітаўт разпарадзіўся перадаць гэтую тэрыторыю ў дзяржаўную юрысдыкцыю, надаўшы зямлі статус староства. Першым старостам Крэўскім, які згадваецца ў тагачасных крыніцах пад 1401 рокам, быў Андрэй Гаштольд, адзін з найбольш уплывовых паноў радных. Новаўтворанае староства забясьпечвае функцыянаваньне Крэўскага замку, на тай час аднаго з шасьці найлепшых каменных умацаваньняў у ВКЛ.

Далейшы драматычны пэрыяд не захаваў імёнаў наступных старостаў цягам больш як 60 рокаў. Падчас грамадзянскай вайны 1432-38 Крэўскі замак некалькі разоў трапляе пад удар. У 1445 року падчас змовы князёў Валожынскіх супраць Вялікага князя Казіміра разгром змоўшчыкаў таксама адбыўся пад мурамі замку. У 1503-06 роках Крэва зазнала спусташальных набегаў татараў. У 1519 падчас глыбокай выправы маскоўскае войска захапіла апусьцелыя Крэўскія ўмацаваньні. Сігізмунд Гэрбэрштайн у той час ахарактарызаваў Крэўскі замак як закінуты.

Новы росквіт Крэўскага староства зьвязаны з праўленьнем караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Аўгуста. У 1559 ім быў выдадзены прывілей на Магдэбурскае права, а на першым этапе Лівонскай вайны адмысловым унівэрсалам быў зацьверджаны ўнікальны статус Крэва: мястэчка абвяшчалася кропкай збору паспалітага рушэньня шляхты з усяго князтва, гетман і паны-рада мусілі былі знаходзіцца ў Крэўскім замку, войскі, што прыбывалі з усёй краіны, разьмяшчаліся паводле паветаў і ваяводзтваў на адлегласьці ня больш за мілю ад Крэва. У 1564 на Крэўскім старостве апынуўся князь-уцякач Андрэй Курбскі, вядомы сваім ліставаньнем зь Вялікім князем Маскоўскім Іванам ІV.

Другая палова ХVІІ ст. прынесла новыя разбурэньні. Ашмянскі павет зазнаў страшэнных стратаў насельніцтва — больш за 130 тыс. Крэва зьнікае з паведамленьняў ажно да другой трэці ХVІІІ ст. У наступныя дзесяціроччы назіраецца новы ўздым, ажыўляецца гандаль за кошт перасяленцаў-юдэяў. Зьнікае староства як адміністрацыйная адзінка пасьля канчатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Remove ads

Старосты крэўскія

Андрэй Гаштольд (?-1401-?)
Базыль Зяновіч (?-1468-?)
Пётр Глябовіч (1511—1522)
Андрэй Эпімахавіч (1532)
Нікадзім Цэханавецкі (1533)
Міхал Сьвінюскі (1533—1538)
Мікалай Нарбут (1539—1555)
Мікалай Осьцік (1560—1566)
Андрэй Курбскі (1566-?)
Лукаш Сьвірскі (?-1569-?)
Ян Валмінскі (1579-?)
Юрый Валмінскі (?-1601-?)
Ян (сын Юрыя) Валмінскі (?-1609-1633)
Крыштаф Хадкевіч (1636—1652)
Ян Нарушэвіч (1652—1653)
Казімір Францкевіч (1653—1673)
Караль Марсон (1673—1679-?)
Стэфан Ян Сьлізень (1683—1702)
Міхал Адам Сьлізень (1702—1760)
Стэфан Юзаф Сьлізень (1767—1775)
Юзаф Скарбэк Важынскі (1775—1787)
Рафал Сьлізень (1787—1795?)

Remove ads

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Акты Виленской археографической комиссии. Вильна, 1898. Т.25. С. 114—130.
  • Алег Дзярновіч, Алег Трусаў, Ігар Чарняўскі. Лёс Крэва. Мінск, Полымя, 1993.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads