Гісторыя Новай Мышы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новая Мыш — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства. Мясцовай адметнасьцю зьяўляецца захаваньне гістарычнага пляну і традыцыйнай местачковай забудовы вакол старога Рынку з касьцёлам Перамяненьня Пана (1825) і царквой Сьвятога Спаса (1859).
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Мыш упамінаецца ў 1-й палове XV ст. як сяло ў Наваградзкім павеце. У 1563 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў мясьціну за вайсковыя заслугі Яну Хадкевічу. Пад 1566 годам паселішча значыцца ў дакумэнтах як мястэчка.
У XVI—XVII стагодзьдзях у Мышы існаваў замак. У XVII ст. у мястэчку (Новая Мыш) дзейнічалі касьцёл і школа, у двары (Старая Мыш) існаваў кляштар езуітаў. У 2-й чвэрці XVII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Сяняўскіх, потым — Юдзіцкіх.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак і мястэчка зруйнавалі маскоўскія войскі. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[1]:
У горадзе Мышы літоўскіх людзей усіх забілі, якіх засьпелі, і языкоў узялі многіх людзей. І мястэчка Мыш выпалілі і з усім спустошылі дашчэнту.
Арыгінальны тэкст (рас.)В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку.
Па вайне спатрэбілася паўтара стагодзьдзі, каб узнавіць былы патэнцыял Мышы. У 2-й палове XVII ст. кашталян наваградзкі М. Юдзіцкі заснаваў езуіцкі калегіюм. У XVIII ст. уладальнікамі мястэчка і двара былі Несялоўскія і Масальскія. У пачатку XVIII ст. апошнія заснавалі тут шкляную гуту. На 1725 год у мястэчку было больш за 100 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі школа, шпіталь, карчма і млын. У 1762 годзе адбыўся вялікі пажар, у якім згарэў палац Сапегаў. У 1784 годзе маёнтак наведваў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Новая Мыш апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слонімскага павету.
У 1860-я ў мястэчку было 132 двары, царква, касьцёл, габрэйскі малітоўны дом, штотыднёвыя таргі, 1 рэгулярны кірмаш. На 1886 год — 162 двары, працавалі школы (у тым ліку 3 жыдоўскія), цагельня, бровар, вятрак, паравы млын, 21 крама. У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі.
Remove ads
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новая Мыш абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павету.
У 1939 годзе Новая Мыш увайшла ў склад БССР, дзе стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Новая Мыш знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 годзе Навамыскі раён ліквідавалі.
У 1996 годзе ў Новай Мышы ў гонар паэта і фальклярыста Яна Чачота быў усталяваны помнік[3]. На 1998 год у вёсцы быў 691 двор, на 2000 год — 691.
Галерэя
- Мястэчка на старых здымках
- Агульны выгляд, 1916 год
- Рынак. Касьцёл і царква, да 1919 году
- Рынак. Касьцёл і царква, да 1919 году
- Касьцёл, каля 1900 году
- Царква, каля 1900 году
- Касьцёл, 1916 год
- Царква, 1916
- Царква, 1917 год
- Карчма, 1918 год
- Вуліца Слонімская, 1915 год
- Вуліца Слонімская, 1916 год
- Капліца могілкавая, 1914 год
- Альтанка, да 1919 году
- Лазарэт, 1916 год
- Вуліца ад лазарэта ў бок царквы, да 1919 году
- Вайсковыя могілкі, 1917 год
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads