Дабравода

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дабравода
Remove ads

Дабраво́да (па-польску: Dobrowoda, па-падляску: Dobrývoda[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

Thumb
Царква сьв. Параскевы (2002 г.).
Хуткія факты

Побач зь вёскай праходзіць чыгуначная лінія Седльцы — Ваўкавыск. У сярэдзіне вёскі знаходзіцца крыніца з пабудаванай невялікай каплічкай. Паводле народных павер’яў вада з крыніцы зьяўяецца аздаравіцельнай[3].

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Кляшчэлях). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]).

Гісторыя

Дабравода ўпершыню згадваецца ў дакуманце 1560 г., які датычыў апісаньня земляў места Кляшчэлі. Прадмесьце Дабравода разьмяшчалася на 60 валоках зямлі і тутэйшыя гаспадары мелі статус мяшчанаў каралеўскага места Кляшчэлі. Паводе перапісу 1896 г. пражывалі тут 477 жыхары ў 98 хатах, усе былі праваслаўныя[5]. У міжваенны пэрыяд Дабравода прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 297 жыхароў (1 каталік, 293 праваслаўных і 3 жыдоў; 296 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 1 беларусам)[6]. На пачатку 50. гадоў 20 ст. быа тут пабудаваная невялікая драўляная капліца ў гонар сьв. Паракевы Пятніцы. У 1998 г. пачалася пабудова новай мураванай царквы (завершаная ў 2002 г.). У 2003 г. старая драўляная капліца была перавезеная ў новазаснаваны манастыр у Кастамлоты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads