Кляшчэлі
места ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляшчэ́лі (польск. Kleszczele, падляск.: Kliščéli[1]) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1308 чалавек[2]. Знаходзяцца на аўтабільных дарогах 66 і 685; чыгуначная станцыя на лініі Чаромха — Беласток.
Кляшчэлі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царкоўная званіца, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
У 1523 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прывілей ваяводзе віленскаму Мікалаю Радзівілу з дазволам место насадити у Клешележех на земли Бельского повету. 22 сакавіка таго ж году месту надалі Хэлмінская права. У 1533 годзе Кляшчэлі перайшлі да каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, якая правяла валочную памеру, прыпісваючы да места вёскі: Косная (цяпер Дашы), Дабравода, Нурэц (Чаромха), Бабічы (Кузава) і Трубянка. У 1544 годзе Бона Сфорца фундавала ў Кляшчэлях касьцёл.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Кляшчэлі перайшлі да Каралеўства Польскага. На 1576 год тут было 385 будынкаў[3]. У 1578 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст дазволіў мяшчанам гандаль сольлю. На 1580 год Кляшчэлі былі другім колькасьцю насельніцтва местам Падляшша. 21 лістапада 1581 годзе каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала месту герб: «у чырвоным полі Божае Ягня з харугвай»[4]. У 1659 годзе Кляшчэлі зьнішчылі маскоўскія захопнікі. На 1660 год у месьце засталося толькі 13 будынкаў. У 1772 годзе а. Юры Сасноўскі заснаваў у Кляшчэлях царкоўную школу для будучых уніяцкіх сьвятароў (у ёй навучаўся Міхал Баброўскі)[5]. У 1777 годзе вялікі пажар зьнішчыў места. У гэты час тут быў 181 будынак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кляшчэлі апынуліся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Беластоцкай вобласьці. У 1843 годзе яны ўвайшлі ў склад Бельскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1845 год тут было 217 будынкаў. 6 чэрвеня 1868 году зьявіўся праект расейскага гербу Кляшчэляў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кляшчэлі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кляшчэлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Кляшчэлі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Кляшчэлі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кляшчэлі Польскай Народнай Рэспубліцы, у складзе Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 23 кастрычніка 1946 году аддзел рэпатрыяцыі Бельскага павету склаў справаздачу, у якой паведаміў пра зварот мясцовага органа ўлады (народнай рады) ў Кляшчэлях да Сталіна з просьбай вярнуць вёску ў склад Савецкага Саюзу[6].
У 1950—1993 гадох Кляшчэлі мелі статус вёскі.
- Места на старых здымках
- Мікольская царква, 1911 г.
- Царкоўная званіца, 1926 г.
- Рынак, 23.08.1915 г.
- Царква-мураўёўка, 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XVI стагодзьдзе: 1580 год — 2310 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1845 год — 1 тыс. чал.; 1878 год — 1750 чал. (861 муж. і 889 жан.), зь іх 807 праваслаўных, 518 каталікоў і 435 юдэяў[7]; 1894 год — 2326 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1452 чал., зь іх згодна з афіцыйнай польскай статыскай паводле нацыянальнасьці 911 палякаў, 349 беларусаў, 147 юдэяў і 45 расейцаў, паводле веры 567 праваслаўных, 263 каталікі, 621 юдэй і 1 атэіст[8]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1308 чал.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Мікалая (1709)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
- Славутасьці Кляшчэляў
- Царкоўная званіца
- Царква-мураўёўка
- Касьцёл Сьвятога Жыгімонта Бургундзкага
- Касьцельная званіца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads