Даброміль (Бельскі павет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабро́міль (па-польску: Dobromil, па-падляску: Dobromil — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Піліках.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[2]).
Гісторыя
Даброміль вядомы з 16 ст. як пасёлак рускіх баяраў пад назвай Рамашкі. Уваходзіў тады ў склад боцькаўскіх валоданьняў Сапегаў. У 17 ст. пад ціскам уладальнікаў Боцькаў баяры былі выгнаныя, а на месцы Рамашкаў пачаўся ствараць фальварак, а пасьля і вёска. Апошнімі ўладальнікамі невялікага маёнтку Дабраміль была сям’я Гарткевічаў [3]. У міжваенны пэрыяд Даброміль прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 81 жыхароў (72 католікі і 9 праваслаўных, палякамі былі запісаныя 74 жыхары, 7 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Даброміль быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads