Дайліды (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дайлі́ды[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету. У 1598 г. 15 валок зямлі, уласнасьць Кішкаў. У 1634 г. 12 дымоў, 15 валок зямлі.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 115 рэвіскіх душ, уласнасьць графіні Замойскай. Адносілася да маёнтка Іўе. У 1897 г. 49 двароў, 442 жыхары, якія ў асноўным займаліся сельскай гаспадаркай. У 1905 г. 450 жыхароў, 518 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 75 двароў, 527 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 66 двароў, 357 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (75 двароў, 415 жыхароў) цэнтар Дайлідзкага сельсавету Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У сьнежні 1951 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 3.5.1962 г. у Івейскім сельсавеце. У 1970 г. 381 жыхар. Пасьля цэнтар калгасу «Дайліды». Працавала базавая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 337 чалавека, 119 двароў
  • 2009 год — 353 чалавека[2]

Славутыя землякі

  • Ян Банаюс — беларускі дойлід першай паловы XVII стагодзьдзя.
  • Станіслаў Муліца — беларускі майстар-выцінаншчык. Сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасьці, адзін з арганізатараў штогадовага кірмашу майстроў народнай творчасьці "Казюкі" у Гародні.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads