Дакучаеўск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дакуча́еўск (па-ўкраінску: Докучаєвськ) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, за 40 км на поўдзень ад Данецку. Раней было ў складзе Валнаваскага раёну. Места атрымала назву ад прыродазнаўцы Васіля Дакучаева. Насельніцтва — 24,4 тыс. чалавек (2006).
Remove ads
Мінулае
Заснаванае места ў 1912 року. На пачатку называлася Аленаўскія кар’еры. Статус места атрымала ў 1954 року. Заснаванае ў сувязі з разьвіцьцём здабычы вапны.
Насельніцтва
У 1939 г. тут жыло 9,2 тыс. асобаў, у 1959 г. — 16,8 тыс. асобаў, у 2011 г. — 23,726 тыс. асобаў. Падчас перапісу 2001 году ў месьце жыло 24 142 асобы, зь іх 27,32% сказалі, што для іх родная мова ўкраінская, 72,13% — расейская, 0,14% — армянская й грэцкая, 0,04% — беларуская, 0,03% — малдаўская й балгарская ды гагавуская[2].
Нацыянальны склад паводле перапісу 2001 року[3]
Нацыянальнасьць | Колькасьць | Частка, % |
украінцы | 16 665 | 66,6 |
расейцы | 7053 | 28,2 |
грэкі | 533 | 2,1 |
малдаване | 240 | 1,0 |
беларусы | 128 | 0,5 |
Remove ads
Прамысловасьць
Мае найбольшы ў Эўропе вапнадаламітны камбінат, аўтатранпартнае прадпрыемства.
Культура
Мае 6 школаў, палац культуры, зьвярынец, стадыён, 8 бібліятэк, лякарня.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads