Гданьск
места ў Паморскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гданьск, Ґданьск (па-нямецку: Danzig, па-польску: Gdańsk, па-кашубску: Gduńsk, з 1308 па 1466, і з 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад у паўночнай Польшчы, каля 500 000 жыхароў. Разам з суседнімі Сопатам і Гдыняй утварае канурбацыю Труймяста, то бок патройны горад, з агульным насельніцтвам каля мільёну чалавек. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтар прамысловасьці, у прыватнасьці нафтахімічнай і машынабудаваньня (разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт).
Remove ads
Кароткая гісторыя
- Гданьск упершыню згадваецца ў летапісах ў 997 годзе ў сувязі зь місіяй сьвятога Адальбэрта (Войцэха) у Прусію. Аднак паводле зьвестак археалягічных раскопак, паселішча на месцы Гданьску існавала ўжо ў пятым стагодзьдзі.
- 14 лістапада 1308 году Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.
- У 1466 годзе, пасьля сканчэньня Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн пацярпеў паразу, Гданьск быў узьяднаны з Польшчай і яму быў вернуты яго першапачатковы назоў.
- Аднак у 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы Паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноўку стаў Данцыгам.
- Пасьля Першай сусьветнай вайны Гданьск атрымаў статут вольнага гораду і знаходзіўся пад кіраваньнем Лігі Нацыяў. Большую частку насельніцтва гораду складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад, школы, бібліятэкі і г. д.
Remove ads
Другая сусьветная вайна
1 верасьня 1939 году ў Гданьску фактычна пачалася Другая сусьветная вайна. Нямецкімі войскамі былі атакаваныя Польская пошта і невялікі польскі гарнізон у форце Вэстэрплятэ.
На працягу некалькіх гадзін Польскую пошту абаранялі некалькі дзясяткаў польскіх патрыётаў, узброеных у асноўным спартовай і паляўнічай зброяй. Форт Вэстэрплятэ быў абстраляны караблямі нямецкага ВМФ. На наступны ж дзень Гданьск увайшоў у склад Усходняй Прусіі як Данцыг.
Падчас бамбаваньня і штурму савецкімі войскамі горад быў вельмі моцна разбураны, у цэнтры разбурэньні дасягалі 70—80%.
Пасьля вайны, на рашэньне Патсдамскай канфэрэнцыі Ўсходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўночная частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартаванае.
Remove ads
Сучаснасьць
Напрыканцы 1980-х гадоў у Гданьску паўстаў незалежны прафсаюз суднабудаўнікоў «Салідарнасьць», на чале якога ўстаў зваршчык з гданьскай суднавэрфі Лех Валэнса. Дзейнасьць гэтага прафсаюзу стала адным з фактараў распаду сацыялістычнай сыстэмы. Пасьля Лех Валэнса стаў прэзыдэнтам Польшчы.
Адразу жа пасьля вайны, ужо напрыканцы 1940-х гадоў, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасьці, у Гданьску пачалося аднаўленьне старога гораду.
Гэты працэс не завершаны дагэтуль, хоць вялікая частка прац ужо выкананая. У асноўным не адноўленымі застаюцца руіны зерневых сьвіранаў на высьпе Складоў і высьпе Алавянка. У цэлым жа стары горад адноўлены амаль поўнасьцю.
Славутасьці
Стары горад уяўляе сабою архітэктурны комплекс XIII—XVIII стагодзьдзяў. Асноўныя славутасьці:
- Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, другі паводле велічыні ў Эўропе (пасьля Кёльнскага сабору) і ў той жа час самы вялікі цагляны храм у Эўропе. Ён быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі.
- Каралеўскі гасьцінец — парадны ўезд у горад, які пачынаецца ў комплексу гарадзкіх брамаў (Высокая брама, Ліхадзейская брама і Залатая брама), далей гасьцінец ідзе па вуліцы Длугай (Доўгай) і сканчаецца на пляцы Длугі Тарг (Доўгі Рынак).
- На Длугім Таргу знаходзяцца шматлікія помнікі эпохі Рэнэсансу:
- гарадзкая ратуша,
- двор Артуса,
- фантан Нэптуна,
- Залаты Дом,
- Зялёная брама.
У Гданьску разьмешчаныя шматлікія музэі, у тым ліку галерэя жывапісу. Цікавы археалягічны музэй, разьмешчаны ў гістарычным цэнтры гораду. Там жа разьмешчаны гданьскі Марскі музэй. Да марскога музэю належыць таксама і Жураў — будынак XV стагодзьдзя, які спалучаў у сабе некалькі функцыяў — гарадзкой брамы, абарончай вежы і партовага крану. Да пачатку дваццатага стагодзьдзя Жураў быў найвялікшым партовым кранам Эўропы. Яго таксама выкарыстоўвалі дзеля ўсталёўкі шчоглаў на караблі.
У прыгарадзе Гданьску разьмешчаны заапарк.
Remove ads
Ураджэнцы Гданьску
- Павал Адамовіч, польскі палітык, былы мэр Гданьску
- Габрыель Фарэнгейт, фізык, вынаходца аднайменнай шкалы тэмпэратур
- Ян Гэвэліюс, півавар і астраном
- Артур Шапэнгаўэр, філёзаф
- Гюнтэр Грас, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1999)
Фатаздымкі
- Фантан Нэптуна
- Двор Артуса
- Касьцёл Сьвятой Панны Марыі
- Ратуша
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads