Данюш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данюш, Даніш — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Дана, пазьней Дан (Dano, Dann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова дан- (дэн-) (імёны ліцьвінаў Данейка, Дзенгель, Данар; германскія імёны Danica, Dengel, Danhari) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[2] або стараангельскага denu 'даліна'[3].
Імя Даніш гістарычна бытавала ў Польшчы: Danisch (1386 год), Danissz (1400 год), Danis (1463 год), Danysz (1497 год)[4].
У Ноўгарадзе бытавала імя Даньша (Данша, Даньша)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ego Michael Donyvszowycz dux Swirensis (5 ліпеня 1472 году)[6]; князь Михаило Данюшевичъ (30 ліпеня 1486 году)[7]; два чоловеки… на имя Данюша Кгировича (24 чэрвеня 1508 году)[8]; людеи Ошъменского повету конокормьцовъ… а Пилипа, а Петка, а Яна Донюшовичовъ (23 чэрвеня 1510 год)[9]; покупил в бояр и в людеи Виленского повета… два чоловеки его отчизных на имя Данюша Кгировича (8 лютага 1514 году)[10]; слуг путных… Данюша (26 студзеня 1516 году)[11]; Antoni Daniszewicz, Franciszek Daniszewicz, Jan Daniszewicz… Stanisław Daniszewicz (26 жніўня 1766 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
Данашэвічы і Данішэвічы — літоўскія шляхецкія роды[13].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Данішава (таксама Данюшава) у Ашмянскім павеце[14].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Данюшава.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads