Данейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данейка (Даніка), Дэнейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Даніка, Дэнека, Данка або Танека (Danica[1], Deneca[2], Denecke[3], Denicke[4], Dänicke[5], Danko[6], Tannecha) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова дан- (дэн-) (імёны ліцьвінаў Дзенгель, Данар; германскія імёны Dengel, Danhari) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[8] або стараангельскага denu 'даліна'[9].
Імя Данайка гістарычна бытавала ў Польшчы: Danayko (1482 і 1492 гады)[10].
У Прусіі бытавала імя Danicke / Donike (1302 год)[11].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэнэка (Deneka, Deneke, Deneko)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Woysym Deneykowicz[13], Woyschin Daneycouicz[14], Woysim Daneycouicz[15] (2 кастрычніка 1413 году); чоловековъ… а Донеика (1440—1492 гады)[16]; Иванъ Данеиковичъ (1565 год)[17]; на войта Лососинского Подгацкого Романа Данейковича (5 чэрвеня 1566 году)[18]; Стась Васкевичъ з Данейковичъ… Якубъ Ивановичъ з Данейковичъ… Жданъ Якубовичъ з Данейковъ… Лукашъ Петровичъ з Данейковъ (1567 год)[19]; я Феодоръ Данейковичъ пресвитеръ церкви св. Варвары… я Даміань Данейковичъ пресвитеръ церкви Ненковицкой (13 кастрычніка 1674 году)[20]; Antoni Deneyko — deputat powiatu Lidzkiego, podskarbi trybunału głównego wielkiego xięstwa Litewskiego (13 траўня 1735 году)[21]; Daneykie (1744 год)[22]; Felicyan Danieyko Sędzia Zemski… Antoni Danieyko Starosta Woycieszunski… Joachim Danieyko… Cypryan Danieyko (4 кастрычніка 1765 году)[23]; JPP Denejkowiczów (1784 год)[24]; Antonina Danikiewicz (1839 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Войшын Данейкавіч — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Яніна
Данейкі (Daneyko, Danejko) гербу Сас — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[26].
Данейковічы і Астроўскія-Данейковічы — літоўскія шляхецкія роды[27].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Данейкі, на гістарычнай Аршаншчыне — Данькавічы. Вёскі з назвай Данькі існуюць на гістарычных Браслаўшчыне і Полаччыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads