Дань

мужчынскае асабовае імя (Dan) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дань, Дан — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дана бо Дэна, пазьней Дан (Dano, Denno, Dann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова дан- (дэн-) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[2] або стараангельскага denu 'даліна'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Данейка (Дэнейка), Дзенгель (Дангела, Дзінгайла), Данар. Адзначаліся германскія імёны Danica (Denecke), Dengel (Dingela), Danhari.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Tan, Denhard[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Дан (Dan), Данайка (Danayko) і Даніш (Danisch)[6].

У Прусіі бытавалі імёны Danicke / Donike[b] (1302 год)[8], Dangele[c] (1384 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mattis Dane, der von Rangnithe (16 чэрвеня 1409 году)[10]; homines… Myczkonem Danyevycz (27 сакавіка 1507 году)[11]; Неменчинское волости Онтосорци люди на имя… Яцка Даневича (30 сьнежня 1514 году)[12]; Юреи Даневичъ[13], Воитько Даневичъ… Беинаръ Доневичъ[14] (1528 год); Гринь Доновичъ (23 сакавіка 1547 году)[15]; Maciey Daniewicz (1561 год)[16]; люди тяглые… на име Даня и сына его Миколая Даневича (7 траўня 1585 году)[17]; по братии оного Даня… от Даня… по Даню… тот Даны Воидилович (23 чэрвеня 1609 году)[18]; dom Lawfyna Daniewicza (1688 год)[19]; Ksawery Danowicz (7 лютага 1785 году)[20][d].

Remove ads

Носьбіты

Ёдкі-Даневічы — літоўскі шляхецкі род[29].

У XVI ст. існавала «ніва» Данішкі (Данишки) у Жамойцкім старостве[30].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Данева.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы тан- зь летувіскай мовы[4]
  2. Адзначалася германскае імя Danica[7]
  3. Адзначалася германскае імя Dengel[9]
  4. Таксама:
    • Танут: nobilibus dominis… Mathia Thanutowycz (9 жніўня 1474 году)[21];
    • Танбут: Tanbut- (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[22];
    • Танвід (адзначалася старажытнае германскае імя Danuid[23]): у 1576 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Якуб Тонвід[24];
    • Данат (адзначалася германскае імя Dannat[25]): Donat Jan Krzysztof (1700 год), Donnat Józef (5 траўня 1753 году)[26];
    • Данмонд (адзначалася старажытнае германскае імя Danemundus[27]): Donmond (1510 год)[28]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads