Джаваньні Скіяпарэльлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джаваньні Вірджыніё Скіяпарэльлі (па-італьянску: Giovanni Virginio Schiaparelli; 14 сакавіка 1835, Савільяна, П’емонт — 4 ліпеня 1910, Мілян, Каралеўства Італія) — італьянскі астраном.
Remove ads
Біяграфія
У 1854 годзе Скіяпарэльлі скончыў Турынскі ўнівэрсытэт, пасьля чаго працаваў у Бэрліне пад кіраўніцтвам Ёгана Энке. У 1859—1860 гадох працаваў у Пулкаўскай абсэрваторыі пад кіраўніцтвам Васіля Струвэ, у 1862 годзе стаў дырэктарам Брэрскай абсэрваторыі ў Міляне.
Скіяпарэльлі займаўся назіраньнем падвойных зорак і аб’ектаў сонечнай сыстэмы, у прыватнасьці плянэты Марсу. 26 красавіка 1861 году адкрыў астэроід 69 Геспэрыя. У 1866 годзе ўпершыню паказаў, што мэтэорныя патокі Леаніды й Пэрсэіды зьвязаныя з камэтамі.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Абсэрваторыя імя Скіяпарэльлі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads