Джорджыян Дэ Араскаэта
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джо́рджыян Дэ Араскаэ́та (па-гішпанску: Giorgian de Arrascaeta; нар. 1 чэрвеня 1994 году) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца бразыльскага клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Поруч з нацыянальнай камандай браў удзел у мностве міжнародных турнірах, як то чэмпіянатах сьвету і Кубках Амэрыкі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Сваю кар’еру запачаткаваў у клюбе «Дэфэнсор Спортынг» ў кастрычніку 2012 году. Гульня Дэ Араскаэты, які дапамог свайму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Лібэртадорэс, прыцягнула ўвагу бразыльскага «Крузэйру». У гэтым клюбе ўругваец утварыў выніковае трыё, вядомае як «Ля-Банда», з былымі зоркамі «Вэлес Сарсьфільду» Люкасам Рамэра і Арыелем Кабралем[4]. У дадатак да Т’ягу Нэвэса і Рабіньню, «Крузэйру» двойчы запар здабываў Кубак Бразыліі, а таксама перамог у чэмпіянаце штату. Перад сэзонам 2019 году да гульца выявіў цікавасьць «Фламэнгу». У выніку з 3 студзеня 2019 году Дэ Араскаэта не зьявіўся на трэнаваньнях, спрабуючы пакінуць «Крузэйру»[5]. Каб разьвязаць праблему клюбы мусілі дамовіцца, што і адбылося. Трансфэр гульца каштаваў «Фламэнгу» рэкордныя для бразыльскага футболу 15 мільёнаў эўра[6]. 25 лютага 2022 году Дэ Араскаэта падоўжыў кантракт з клюбам да 31 сьнежня 2026 году[7].
Міжнародная

Дэ Араскаэта дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Уругваю ў таварыскім матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі ў верасьні 2014 году. Ён зарабіў асыстэнцкі пункт у гульні, дапамогшы забіць адзін гол у сустрэчы Хасэ Хімэнэсу[8].
Футбаліст быў уключаны ў склад зборнай Уругваю на Кубак Амэрыкі 2015 году. Паўабаронца атрымаў кашулю з прэстыжным 10-м нумарам, якую раней насіў легенда нацыянальнай каманды Дыега Фарлян[9]. 6 чэрвеня 2015 году ён забіў свой першы гол за зборную падчас перадтурнірнага таварыскага матчу супраць зборнай Гватэмалы, які ладзіўся ў Мантэвідэо[10]. 13 чэрвеня Дэ Араскаэта дэбютаваў на турніры, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матчу супраць зборнай Ямайкі ў стартавым матчы групы. Гульня скончылася зь лікам 1:0 на карысьць уругвайцаў. У 2018 годзе гулец быў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Расеі[11]. Таксама, гулец згуляў на Кубку Амэрыкі 2021 году[12].
2 сьнежня 2022 году гулец забіў абодва галы ў пераможным матчы супраць зборнай Ганы ў апошнім матчы групавога этапу чэмпіянату сьвету 2022 году ў Катары. Аднак, гэтага было недастаткова, каб камандзе кваліфікавацца ў накаўт-стадыю[13]. 6 ліпеня 2024 году Дэ Араскаэта ўлучыў гол з пасьля матчавых пэнальці ў чвэрцьфінале супраць зборнай Бразыліі, што дапамагло Ўругваю прасунуцца ў паўфінал.
Remove ads
Дасягненьні
«Дэфэнсор Спортынг»:
- Чэмпіён Уругваю: 2013-К
«Крузэйру»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2017, 2018
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2018
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2020, 2021, 2025
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2019, 2020, 2021, 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2019, 2022
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2020
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads