Джордж Сорас

амэрыканскі мультымільярдэр, філянтроп, інвэстар вугорскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Сорас
Remove ads

Джордж Сорас (па-вугорску: Schwartz György, па-ангельску: George Soros) — амэрыканскі фінансіст, інвэстар і філянтроп вугорска-габрэйскага паходжаньня, вядомы сваёй падтрымкай лібэральных каштоўнасьцяў. Крытык дзеяньняў адміністрацыі ЗША ў Іраку.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 жніўня 1930 году ў Будапэшце (Вугоршчына). Выжыў падчас Галакосту. Навучаўся філязофіі ў Лёнданскай школе эканомікі. У 1992 г. за дзень зарабіў звыш мільярда даляраў на падзеньні фунта стэрлінгаў[2].

Старшыня інвэстыцыйнага фонду «Сорас Фанд Мэнэджмэнт». Адзін з найбагацейшых людзей у сьвеце. Уваходзіць у лік дзесяці найбольш заможных людзей ЗША. Асабісты капітал складае 22 мільярды даляраў ЗША[3]. З-за сваёй самай вядомай пасьпяховай валютаабменнай фінансавай апэрацыі атрымаў мянушку «Чалавек, які збанкруціў Банк Англіі»[4].

Remove ads

Дабрачынная дзейнасьць

Свой першы дабрачынны фонд «Адкрытае грамадзтва» (па-ангельску: Open Society Fund) утварыў у ЗША ў 1979 годзе. Створаныя Сорасам фонды працуюць у больш чым 60 краінах сьвету. Штогадова выдаткоўвае на некамэрцыйныя праекты каля 300 мільёнаў даляраў ЗША. За сваё жыцьцё ахвяраваў на розныя дабрачынныя мэты 7 млрд даляраў ЗША[5].

Старшыня Інстытуту адкрытага грамадзтва. Першае аддзяленьне інстытуту ў Эўропе было заснавана ў Вугоршчыне ў 1984 годзе. У 1988 годзе адчыніў у СССР фонд «Культурная ініцыятыва» для падтрымкі праектаў у галіне навукі, культуры і адукацыі. Заснавальнік Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту, які мае кампусы ў Будапэшце, Варшаве і Празе.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, адыграў значную ролю ў падзеньні камуністычнай сыстэмы ва Ўсходняй Эўропе[6].

У 2009 годзе выдаткаваў 100 мільёнаў даляраў ЗША краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы для зьмякчэньня наступстваў гаспадарчага крызісу для бедных, дабраахвотных таварыстваў і няўрадавых арганізацыяў[7].

Remove ads

Сорас і Беларусь

Беларускі фонд Сораса — грамадзкая арганізацыя, якая была створана Сорасам дзеля рэалізацыі ў Беларусі дабрачынных праграмаў інстытуту «Адкрытае грамадзтва». Фонд падтрымліваў разнастайныя праекты ў галіне грамадзянскай адукацыі, заахвочваньня дэмакратычных свабодаў і інстытутаў, па разьвіцьці сацыяльнай сфэры і ажыцьцяўленьні гуманітарнай дзейнасьці[8].

Беларускі Фонд Сораса дзейнічаў да 1997 году, пасьля чаго быў зачынены ўладамі, якія меркавалі, што фонд працуе на зьмену дзяржаўнага ладу ў краіне[9][10].

Цяпер дзейнічае праграма, адпаведна якой фонды Сораса ў памежных зь Беларусьсю краінах (Летува, Польшча, Расея, Украіна) падтрымліваюць праекты, скіраваныя на ўмацаваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі[8].

Выбраныя творы

  • The Alchemy of Finance (Алхімія фінансаў). — Simon & Schuster, 1988. — ISBN 0-671-66338-4
  • Opening the Soviet System (Адчыняючы савецкую сыстэму). — Weidenfeld & Nicolson, 1990. — ISBN 0-297-82155-9
  • Underwriting Democracy: Encouraging Free Enterprise and Democratic Reform Among the Soviets and in Eastern Europe (Гарантыі дэмакратыі: падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва і дэмакратычных рэформаў у СССР і Ўсходняй Эўропе). — Free Press, 1991. — ISBN 0-02-930285-4
  • The Crisis of Global Capitalism: Open Society Endangered (Крызіс глябальнага капіталізму: адкрытае грамадзтва пад пагрозай). — PublicAffairs, 1998. — ISBN 1-891220-27-4
  • Open Society: Reforming Global Capitalism (Адкрытае грамадзтва: рэформа глябальнага капіталізму). — PublicAffairs, 2001. — ISBN 1-58648-039-7
  • George Soros on Globalization (Джордж Сорас аб глябалізацыі). — PublicAffairs, 2002. — ISBN 1-58648-125-8
  • The Bubble of American Supremacy: Correcting the Misuse of American Power (Бурбалка амэрыканскае перавагі: выпраўляючы злоўжываньні амэрыканскай уладай. — PublicAffairs, 2003. — ISBN 1-58648-217-3
  • The Age of Fallibility: Consequences of the War on Terror (Час памылковасьці: наступствы вайны з тэрорам). — PublicAffairs, 2006. — ISBN 1-58648-359-5
  • The New Paradigm for Financial Markets: The Credit Crisis of 2008 and What it Means (Новая парадыгма для фінансавых рынкаў: крэдытны крызіс 2008 году і што ён азначае). — PublicAffairs, 2008. — ISBN 1-58648-683-7
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads