Джоўі Вээрман
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яганэс Карнэліс Марыя «Джоўі» Вээрман (па-нідэрляндзку: Johannes Cornelis Maria «Joey» Veerman; нар. 19 лістапада 1998 году) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца клюбу ПСВ і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нідэрляндаў запачаткаваў прафэсійную кар’еру 9 верасьня 2016 году ў матчы Ээрстэ дывізіі ў складзе «Валендаму». За клюб у выніку згуляў некалькі сэзонаў, першы чым далучыцца да клюбу «Гээрэнвээн» напрыканцы лета 2019 году[2]. Ужо на наступны дзень па складаньні працоўнай дамовы, 31 жніўня, паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы найвышэйшага дывізіёну нідэрляндзкага першынства супраць сытардзкай «Фартуны»[3]. 4 студзеня 2022 году гульца перакупіў гранд мясцовага футболу клюб ПСВ. 2 сакавіка гулец адзначыўся голам у складзе новага клюбу ў паўфінале Кубка Нідэрляндаў, засмуціўшы прадстаўнікоў клюбу «Гоў Эгэд Іглз». Зь цягам часу стаў адным зь лідэраў клюбу. У сэзоне 2023—2024 гадоў стаў футбалістам з найбольшай колькасьцю створаных галявых момантаў у Эрэдывізіі, якіх у яго было 130[4]. Цягам таго ж сэзону кожны восеньскі месяц абіраўся найлепшым футбалістам Эрэдывізіі.
Міжнародная
У сакавіку 2023 году Вээрман атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нідэрляндаў на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Францыі і Гібральтару, але быў вымушаны застацца па-за складам поруч з Кодзі Гакпам, Матэйсам дэ Ліхтам, Свэнам Ботманам і Бартам Вэрбругенам праз харчовае атручваньне, зьвязанае зь няякасных абедам курыцай кары, які прыгатавалі кухары зборнай[5]. 18 чэрвеня 2023 году гулец дэбютаваў у складзе зборнай у фінальнай стадыі Лігі нацыяў 2022—2023 гадоў, калі выйшаў на замену Матсу Віфэру ў матчы супраць зборнай Італіі. 26 сакавіка 2024 году адзначыўся першым голам у таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны[6].
Remove ads
Дасягненьні
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2022, 2023, 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads