Джэймз Гардэн
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймз Га́рдэн (па-ангельску: James Harden; нар. 25 жніўня 1989 году, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Лос-Анджэлес Кліпэрз» з НБА. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў складзе зборнай ЗША. Гулец лічыцца адным з найлепшых бамбардзіраў і атакуючых абаронцаў у гісторыі НБА[3][4][5][6]. У 2021 годзе Гардэн быў адзначаны як адзін з 75 найлепшых гульцоў лігі, улучаны ў каманду НБА, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[7].
Remove ads
Кар’ера
«Аклагома-Сіці Тандэр»
Гардэн быў абраны на драфце 2009 году пад 3-м нумарам камандаю «Аклагома-Сіці Тандэр».[8] Ён стаў першым гульцом абраным на драфце гэтай камандаю пасьля пераезду яе зь Сіетлу ў Аклагому. Гардэн 12 ліпеня 2009 году падпісаў з аклагомскай камандай. кантракт.[9].
Цягам сэзону 2010—2011 гадоў ён набіраў больш за 10 пункта, у тым ліку усталяваў асабісты рэкорд сэзону ў 26 пунктаў у матчы супраць «Фінікс Санз» 6 сакавіка 2011 году[10][11]. 18 красавіка 2012 году гулец назьбіраў рэкордную колькасьць за сэзон пунктаў, здабыўшы іх ажно 40 зноў у матчы супраць «Фінікса», стаўшы першым гульцом НБА ў ролі рэзэрвіста, які назьбіраў 40 пунктаў пасьля гульца «Далас Мавэрыкса» Радрыга Бабуа ў сакавіку 2010 году.
«Г’юстан Рокетс»

Пасьля таго як Гардэн адмовіўся працягваць кантракт з Аклагомай, ён быў памяняны ў «Г’юстан Рокетс», разам з Дэкуанам Кукам, Коўлам Олдрычам, Лазарам Гэйўордам на Кевіна Мартына і Джэрэмі Лэмба, а таксама на права зрабіць тры выбары на драфце 2013 году, як то два ў першым раўндзе і адзін ў другім.[12].
31 кастрычніка 2012 году Гардэн падпісаў кантракт з «Рокетс» на пяць гадоў на суму ў 80 мільёнаў даляраў[13]. Ужо ў той жа дзень ён стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 37 і больш пунктаў, зрабіў двухзначную агульную колькасьць перадачаў у сваім дэбютным матчы за каманду, набраўшы 37 пунктаў і зрабіўшы 12 перадачаў, шэсьць падбораў, чатыры перахопы і адзін блёк у пераможным матчы супраць «Дэтройт Пістанз».
У першым жа сэзоне Гардэна г’юстанцы прабіліся ў плэй-оф і патрапіла ў першым раўндзе на былы клуб Джэймза «Аклагому». 2 красавіка 2015 году ў пераможнай гульні супраць «Сакрамэнта Кінгс» (115:111) Гардэн абнавіў асабісты рэкорд выніковасьці, закінуўшы мячоў на 51 пункт. Папярэдні рэкорд у 50 пунктаў быў усталяваны Гардэнам 19 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс». 30 студзеня 2018 году ў матчы супраць «Арланда Мэджык» баскетбаліст усталяваў рэкорд НБА, зьдзейсьніўшы першы трыпл-дабл з 60 пунктамі ў гісторыі. Усяго ў гульні ён зарабіў 60 пунктаў, 11 перадачаў і 10 падбораў. 26 чэрвеня 2018 году Гардэн быў афіцыйна прызнаны самым каштоўным гульцом НБА ў сэзоне 2017—2018 гадоў.
«Бруклін Нэтс»

Бліжэй да канца 2020 году Гардэн запытаў у кіраўніцтва абмен у «Бруклін Нэтс», зьбіраючыся стварыць супэркаманду з былым таварышам па камандзе Кевінам Д’юрантам і Кайры Ірвінгам[14]. 14 студзеня 2021 году ён быў абменены ў «Нэтс» у рамках пагадненьня з чатырма камандамі, у якім бралі ўдзел яшчэ «Кліўлэнд Кавальерз» і «Індыяна Пэйсэрз». 16 студзеня 2021 году, у першай жа гульні за новую каманду супраць «Арланда Мэджык», спартовец усталяваў два клюбныя рэкорды. Ён учыніў трыпл-дабл з 32 пунктаў, 12 падбораў і 14 перадачаў, а таксама стаў першым гульцом у гісторыі франшызы, які зрабіў 14 перадачаў у сваім дэбюце[15].
«Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз»
10 лютага 2022 году «Нэтс» абмянялі Гардэна ў клюб «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз»[16]. 25 лютага Гардэн дэбютаваў у складзе «Сыксэрз», набраўшы 27 пунктаў і зрабіўшы 12 перадач і восем падбораў у пераможным матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[17]. У наступнай гульні 27 лютага спартовец аформіў свой 68-ы трыпл-дабл у кар’еры, чым прынёс свайму клюбу перамогу над «Нью-Ёрк Нікс» зь лікам 125:109[18]. 27 ліпеня 2022 году ён паўторна падпісаў кантракт з клюбам, які прадугледжваў супрацу на два гады і суму ў 68,6 мільёнаў даляраў[19][20]. Тым ня менш, як і з папярэднім клюбам Гардэн затрымаўся тут толькі на сэзон.
«Лос-Анджэлес Кліпэрз»
У лістападзе 2023 году гулец быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз», што узьяднала яго з Расэлам Ўэстбрукам у другі раз у іхных кар’ерах. Гардэн дэбютаваў у «Кліпэрз» 6 лістапада ў матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс», набраўшы 17 пунктаў і зрабіўшы 6 перадач за 31 хвіліну, але «Кліпэрз» зазналі паразу зь лікам 111:97[21]. У сьнежні ў матчы супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз» ён стаў 24-м гульцом у гісторыі НБА, які набраў 25 тысяч пунктаў за кар’еру[22]. 26 студзеня 2024 году баскетбаліст адзначыўся сваім 75-ы трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 26 пунктаў і зрабіўшы 10 падбораў ды 13 перадач у пераможным матчы над «Таронта Рэптарз» (127:107)[23]. 10 ліпеня 2024 году Гардэн узгодніў новы двухгадовы кантракт з «Кліпэрз» на 70 мільёнаў даляраў[24]. 2 лістапада 2024 году ён аформіў свой 78-ы трыпл-дабл у кар’еры, зраўняўшыся з Ўілтам Чэмбэрленам. 30 студзеня 2025 году гулец быў абраны запасным на матч усіх зорак НБА 2025 году, які стаў для яго ўжо адзінаццатым у кар’еры[25].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads