Расэл Ўэстбрук

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Расэл Ўэстбрук
Remove ads

Ра́сэл Ўэ́стбрук (па-ангельску: Russell Westbrook; нар. 12 лістапада 1988 году, Лонг-Біч, Каліфорнія) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Дэнвэр Нагетс» і нацыянальную зборную ЗША. Два гады выступаў за баскетбольную каманду Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анджэлесе. Быў абраны пад чацьвертым нумарам на драфце 2008 году. Паводле вынікаў свайго дэбютнага сэзону ў НБА быў уключаны ў першую зборную навічкоў. Удзельнік дзевяці матчаў усіх зорак НБА.

Хуткія факты Клюбная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Ўэстбрук быў абраны на драфце 2008 году клюбам «Сіетл Супэрсонікс» пад агульным 4-м нумарам. Неўазабаве пасьля гэтага клюб пераехаў у іншы штат і зьмяніў назву на «Аклагома-Сіці Тандэр». У сваім дэбютным сэзоне гулец двойчы быў названы навічком месяца. 2 сакавіка 2009 году баскетбаліст зрабіў трыпл-дабл, першым сярод пачаткоўцаў НБА пасьля Крыса Пола. Ўэстбрук заняў чацьвертае месца ў галасаваньні за пачаткоўца году НБА і быў абраны ў каманду пачаткоўцаў году НБА. 12 лістапада 2010 году спартовец усталяваў новы асабісты рэкорд у 36 пунктаў за гульню. Праз 14 дзён, 26 лістапада, Ўэстбрук палепшыў гэты вынік, набраўшы 43 пункты ў гульні супраць «Індыяны Пэйсэрз». У сэзоне 2011—2012 гадоў гулец зноў быў абраны трэнэрамі дзеля ўдзелу ў матчы ўсіх зорак НБА 2012 году. 23 сакавіка 2012 году ён назьбіраў рэкордныя за кар’еру 45 пунктаў у падвойным авэртайме зь «Мінэсотай Тымбэўвулвз».

Адгуляў пяць сэзонаў у НБА ані разу не прапусьціўшы гульню. Сэрыя гульняў склала 394 матчаў запар у рэгулярных сэзонах, ён таксама згуляў ва ўсіх 45 матчах «Аклагома-Сіці Тандэр» у плэй-оф. Але 25 красавіка 2013 году падчас другой гульні з «Г’юстан Рокітс» у плэй-оф 2013 году году атрымаў разрыў мэніска. Пасьля апэрацыі выбыў на нявызначаны тэрмін[9]. Ўэстбрук вярнуўся ў склад 20 лютага 2014 году.

29 верасьня 2017 году гулец падпісаў з клюбам новы пяцігадовы кантракт на суму 205 мільёнаў даляраў. Угода пачала дзеіць з сэзону 2018—2019 гадоў і надала Ўэстбруку самы вялікі гарантаваны кантракт у гісторыі НБА на той момант. Кантракт улучаў опцыю падаўжэньня на сэзон 2022—2023 гадоў[10][11]. У пачатку сэзону ў матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» стаў аўтарам самай доўгай сэрыі з трыпл-даблаў, перасягнуўшы рэкорд Ўілта Чэмбэрлена і дасягнуўшы 10 гульняў запар. 16 ліпеня 2019 году Ўэстбрук быў абменены ў «Г’юстан Рокетс» на Крыса Пола, а таксама на шэраг опцыяў выбару на наступных драфтах. Гэты крок узьяднаў гульца з былым таварышам па камандзе Джэймзам Гардэнам. Абодва гульца выказалі ўзаемную зацікаўленасьць і энтузіязм у сумеснай працы[12].

Ўэстбрук быў абменены ў «Вашынгтон Ўізардс» на Джона Ўола[13][14]. Гулец ня трапіў на матч усіх зорак 2021 году, прапусьціўшы гульню ўпершыню з 2014 году[15]. 30 сакавіка 2021 году ён стаў першым гульцом пасьля Мэджыка Джонсана, які зрабіў трыпл-дабл зь лікам 30—10—20 з 35 пунктамі, рэкорднай за сэзон 21 перадачай і 14 падборамі ў перамодным матчы над «Індыянай Пэйсэрз» зь лікам 132:124[16]. Пасьля баскетбаліст бараніў колеры двух лос-анджэлескіх клюбаў, як то «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і «Лос-Анджэлес Кліпэрз». 26 ліпеня 2024 году Ўэстбрук падпісаў кантракт з «Дэнвэр Нагетс»[17].

Міжнародная

Разам з камандаю ЗША выйграў чэмпіянат сьвету ў Турэччыне[18] і Лёнданскую Алімпіяду 2012 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads