Джэймз Маклін
ірляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймз Маклін (па-ангельску: James McClean; нар. 22 красавіка 1989 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэксэм» і нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі, аднак абвесьціў аб сваім жаданьні выступаць за нацыянальную зборную Ірляндыі.
Remove ads
Кар’ера
«Дэры Сіці»
Джэймз пачаў кар’еру ў клюбе свайго роднага гораду Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнэр «Дэры Сіці» Стывэн Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на пэрспэктыву»[5].
«Сандэрлэнд»
9 жніўня 2011 году Маклін перайшоў у ангельскі «Сандэрлэнд» за 350 тысячаў фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клюбам трохгадовы кантракт[6]. Пасьля падпісаньня кантракта з гульцом, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыцьцё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзэрвовы склад. Маклін добра сябе праявіў у матчах рэзэрвістаў, у прыватнасьці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасьля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 сьнежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», у якім «Сандэрлэнд» атрымаў перамогу зь лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 году забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ўіган Атлетык».
«Ўіган Атлетык»
8 жніўня 2013 году Маклін падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам Чэмпіёншыпу «Ўіган Атлетык»[9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Джэймз згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі. 26 ліпеня 2011 году ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірляндыі[10], аднак Маклін адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірляндыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірляндыі[11]. 29 лютага 2012 году дэбютаваў за зборную Ірляндыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads