Дз (дыграф)
кірылічны дыграф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дз, дз — дыграф, які выкарыстоўваецца ў кірыліцы. Складаецца з двух асобных кірылічных літараў д і з. Пазначае адзін гук — звонкі альвеольны афрыкат [d͡z]; перад /i, j/ пазначае паляталізаваны (памякчаны) [d͡zʲ]. Выкарыстоўваецца ў славянскіх (беларускай і ўкраінскай) і неславянскіх (абазынскай, адыгейскай, асэтынскай, кабардына-чаркескай) мовах. Дыграфу адпавядае лацінская літара Ʒ.
Remove ads
Мовы
- У беларускай і ўкраінскай мовах на сутыку прэфіксу і кораню слова дз чытаецца як два асобныя гукі (напрыклад: па-беларуску: падземны; па-ўкраінску: підземний).
Remove ads
Іншыя пазначэньні
У кірылічных абэцэдах гук [d͡z] таксама пазначаецца як:
- Ӡ — абхаская мова.
- Ѕ — македонская мова.
У некірылічных мовах:
- Ձ — армянская мова
- ძ — грузінская мова
- dz — мовы, якія карыстаюцца лацінкай.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads