Дзьмітры Каплуноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Каплуноў (нар. 21 студзеня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Паперпраму».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец баранавіцкага футболу. Пачынаў дарослую кар’еру ў 2011 годзе ў складзе «Баранавічаў» у Першай лізе. У тым сэзоне «Баранавічы» занялі апошняе месца і выбылі ў Другую лігу. У 2012—2013 гадах малады абаронца амаль не гуляў праз службу ў войску, а ў сэзоне 2014 году замацаваўся ў першым складзе каманды ды дапамог камандзе вярнуцца ў Першую лігу. У 2015—2016 гадах быў адным зь лідэраў «Баранавічаў» у Першай лізе. У пачатку 2017 году пачаў трэнавацца зь менскім «Промнем», і ў сакавіку 2017 году быў арандаваны гэтым клюбам на сэзон 2017 году. Здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы сталічнага клюбу і дапамог яму прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[1]. У першай палове сэзону 2018 году трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе, але ўжо зь ліпеня радзей выходзіў на поле.
У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У красавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[2], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 году пачаў трэнавацца з «Гомелем» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[3]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе, дзе дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году пакінуў гомельскі клюб[4].
У лютым 2021 году рыхтаваўся з койданаўскім «Арсэналам» і неўзабаве склаў зь ім угоду[5]. У сэзоне 2021 году быў трывалым гульцом асноўнага складу. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2022 году таксама пачынаў у стартавым складзе, пазьней пачаў зьяўляцца на полі нерэгулярна. З студзеня 2023 году трэнаваўся з гомельскім «Лякаматывам» і ў лютым афіцыйна быў працаўладкаваны ў клюбе[6]. Быў незаменным футбалістам гамельчукоў, цягам сэзону згуляўшы ўсе мажлівыя 2880 хвілінаў[7]. У лютым 2024 году падоўжыў пагадненьне зь «Лякаматывам»[8]. У студзені 2025 году прыяднаўся да гомельскага «Паперпраму».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads