Дзьмітры Коўб
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Коўб (нар. 20 студзеня 1987 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў кар’еру ў Салігорску, дзе гуляў за дубль. У першай палове 2008 году выступаў за клюб-аўтсайдэр Другой лігі БДАТУ-«Ніва», дзе стаў найлепшым бамбардзірам. Улетку 2008 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе ў сэзоне 2011 году, забіўшы за сэзон 10 галоў. Пасьля гэтага сэзону перайшоў у якасьці свабоднага агента ў «Менск», але не замацаваўся ў асноўным складзе. У выніку ў канцы ліпеня 2012 году вярнуўся ў бабруйскі клюб.
У студзені 2013 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпро»[2]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, але потым засеў на лаўцы запасных і толькі выходзіў на замену. У выніку па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. У сакавіку 2014 году перайшоў у летувіскі клюб «Трокі»[3]. У складзе «Трокаў» у сэзоне 2014 году ўлучыў 11 галоў, пры гэтым аднойчы вызначыўся незвычайным сьвяткаваньнем гола[4]. У лютым 2015 году скасаваў кантракт зь летувіскім клюбам[5].
У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[6], які на той час вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. Між тым, гулец пакінуў каманду ў ліпені гэтага ж году[7]. У канцы жніўня 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8], якой дапамог выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У пачатку сэзону 2016 году зьяўляўся ў пачатковым складзе «Гарадзеі», але потым страціў месца ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў «Гарадзею»[10].
У лютым 2017 году перайшоў у эстонскі клюб «Транс»[11]. За паўгады ў складзе эстонскай каманды забіў 10 галоў у 14 матчах. У верасьні 2017 году падпісаў кантракт з індыйскім клюбам «Мінэрва»[12], але ўжо ў лістападзе пакінуў каманду, бо ня быў заяўлены на чэмпіянат[13]. У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак клюб ня здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Найвышэйшай лізе. У выніку ў сакавіку 2018 году перайшоў у клюб «Баранавічы»[14], які пакінуў у ліпені 2018 году[15]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году і перайшоў на трэнэрскую працу ў школу менскага «Дынама»[16].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads