Дзьмітры Лісаковіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмі́тры Лісако́віч (нар. 10 кастрычніка 1999 году) — беларускі футбаліст і футзаліст, гулец берасьцейскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец узьдзенскага футболу, у маладым узросьце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым роўні за клюб гэтак і не згуляў. У 2015 годзе абараняў колеры «Ўзды» ў Другой лізе. Сэзон 2016 году прапусьціў праз траўму, а ў пачатку 2017 году далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 году ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьцямі «Крумкачы» пакінула шмат гульцоў, і Дзьмітры быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У студзені 2018 году праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[3]. Тым часам «Крумкачы» ня былі дапушчаныя да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе ў сэзоне 2018 годе, і Дзьмітры зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе быў адным зь лідэраў і капітанам каманды.

У жніўні 2018 году стаў гульцом менскага «Тарпэда»[4]. У сэзоне 2018 году гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сэзону 2019 году рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 траўня 2019 году ўпершыню згуляў за «Тарпэда» ў Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпэда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з футзальным клюбам «Сталіца»[5].

З студзеня 2021 году трэнаваўся зь «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы[6]. Спачатку выходзіў на замену, пасьля пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, а ў сэзоне 2022 году ўжо рэгулярна гуляў у асноўным складзе. Зь лета 2022 году быў капітанам каманды. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з жодзінскім клюбам[9]. У ліпені 2024 году прыяднаўся да казаскага клюбу «Шахтар»[10]. У лютым 2025 годзе стаў футбалістам сталічнага «Менску»[11], дзе амаль паўгады быў гульцом асноўнага складу. У пачатку ліпеня прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама»[12].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads