Дзьмітры Макар

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Макар (нар. 1 кастрычніка 1981 году) — беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе трэнэрам у «Іслачы».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай школы «Зьмена», дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клюбу «Зорка»-ВА-БДУ. Пазьней гуляў за менскае «Тарпэда»-СКА. У 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гарадзенскага «Нёмана», улетку 2007 году вярнуўся ў «Менск». На наступны год дапамог менчукам вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе.

У сярэдзіне 2009 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама», дзе спачатку быў гульцом асновы, але ў сэзоне 2012 году страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 годзе стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе зьмяніў звыклае амплюа паўабаронцы на пазыцыю левага абаронцы, стаў адным зь лідэраў каманды і ейным капітанам. У сэзоне 2014 году дапамог рэчыцкаму клюбу, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014», заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У пачатку 2015 году празь фінансавыя праблемы «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015 году. У сакавіку 2016 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[2]. У сэзоне 2016 году рэдка зьяўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сэзону пачаў працаваць трэнэрам юнацкай каманды «Іслачы». Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году[3]. У лютым 2018 году дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу на 2 гады за ўдзел у дамоўленых гульнях[4].

Трэнэрская

У сувязі з пакараньнем за дамоўныя матчы быў вымушаны перайсьці на працу ў дзіцячую футбольную школу[5]. З 2021 году пачаў працаваць трэнэрам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 году стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сэзон[6].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads