Дзьмітры Турлін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Турлін (нар. 8 верасьня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец бабруйскага футболу, зь перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы мэдаль чэмпіянату 2009 году, а на наступны год пасьпяхова гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2011 году вярнуўся у бабруйскі клюб. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 году пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка». У складзе «Хіміка» трывала гуляў у асноўным складзе. У ліпені 2014 году ў чарговы раз стаў гульцом «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2015 году стаў пераважна выходзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі нападніка.
У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо празь месяц скасаваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[6]. Сэзон 2016 году распачаў у асноўным складзе «Нафтану», але хутка страціў месца ў старце і пачаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 году пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць клюб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўму, але ў траўні вярнуўся да шыхтаў і замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[10]. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі эпізадычна, па заканчэньні сэзону завяршыў кар’еру.
Трэнэрская
У 2020 годзе ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 году.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads