Дзягілі (возера)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзя́гілі — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. У басэйне ракі Вузьлянка, за 7 км на паўночны ўсход ад мястэчка Мядзел, каля вёскі Дзягілі.
Возера
Дзягілі
Дзягілі на мапе Беларусі ![]() ![]() Дзягілі |
Remove ads
Апісаньне
Плошча возера складае 1,37 км². Даўжыня 1,71 км, найбольшая шырыня 1,17 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб′ём вады ў возеры 1,75 млн м³. Плошча вадазбору 4 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1 м (на поўначы да 7 м), парасьлі хмызьняком, на поўначы участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызьняком. Паўночныя берагі пясчаныя. Дно выслана сапрапэлем, уздоўж паўночнага берагу — пяском. Пойма возеру забалочаная. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1—1,2 м. 3 возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.
Водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads