Дзяніс Дзячко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Дзячко (нар. 26 красавіка 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскага МТЗ-РІПА. У 2006 годзе гуляў за пастаўскі ПМЦ, а потым за дубль МТЗ-РІПА. У пачатку 2010 году стаў асноўным брамнікам менскага клюбу, які на той час ужо зьмяніў назву на «Партызан». Хутка пасьля гэтага ў чацьвертым туры атрымаў цяжкую траўму, у выніку чаго выбыў на 1,5 гады.
У 2012 годзе далучыўся да «Менску». У сэзоне 2012 году быў асноўным брамнікам другой клюбнай каманды «Менск-2», а ў 2013 годзе стаў другім брамнікам асноўнай каманды. Зь верасня 2013 году, у сувязі з траўмай асноўнага брамніка Уладзімера Бушмы, заняў месца ў стартавым складзе «Менску». У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з клюбам. У сэзоне 2014 году быў пасунуты на пазыцыю запаснога брамніка пасьля вяртаньня Бушмы па акрыяньні. У чэмпіянаце згуляў толькі ў апошнім матчы сэзону, калі бараніў браму 29 лістапада ў сустрэчы супраць берасьцейскага «Дынама».
Зь лютага 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў клюбе Першай лігі «Бяроза-2010», і ў сакавіку 2015 году перайшоў да ягоных шыхтаў на правах арэнды[2]. Па заканчэньні сэзону і вяртаньня з арэнды ў студзені 2016 году пакінуў «Менск»[3].
У лютым 2016 году ўладкаваўся ў берасьцейскім «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам каманды, але неўзабаве быў выцесьнены Дзьмітром Асьніным. У ліпені 2016 году пакінуў берасьцейскі клюб[5] і перайшоў у «Белшыну»[6], дзе таксама быў другім брамнікам пасьля Барыса Панкратава. Па заканчэньні сэзону 2016 году пастанавіў завяршыць прафэсійную кар’еру[7].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads