Уладзімер Бушма

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Бушма
Remove ads

Уладзімер Бушма (нарадзіўся 24 лістапада 1983 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Крумкачы». Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Ужо ў дзіцячыя гады захапляўся футболам, але ўсур’ёз вырашыў займацца футболам з 16 гадоў. Дэбютаваў у складзе аматарскага сталічнага клюбу СКАФ. У 2001 годзе перайшоў у склад «Тарпэда», у якім гуляў амаль дзесяць гадоў. З 2004 году гуляў за асноўную каманду, дзе хутка стаў асноўным брамнікам. Выступаючы за жодзінскі клюб, Уладзімер выдаў некалькі працяглых сэрыяў без прапушчаных мячоў. Сэзон 2008 году прапусьціў з-за траўмы[5].

У 2011—2012 гадах зьяўляўся гульцом футбольнага клюбу «Гомель». Сэзон 2012 году, частку якога прапусьціў з-за пералому пальца[6], правёў у канкурэнтнай барацьбе за месца ў асноўным складзе супраць сэрбскага брамніка Срджана Астоіча, якую балканец ня здолеў вытрымаць і сышоў з клюбу. У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[7]. Быў першым брамнікам менчукоў, а выдатнай гульнёй у сэрыі пэнальці дапамог клюбу здабыць Кубак Беларусі 2013, а пазьней прайсьці ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы. У верасьні 2013 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Менску» і заставаўся ім увесь сэзон 2014 году. У студзені 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[8].

Пасьля расстаньня зь «Менскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ачоліў беларускі спэцыяліст Алег Кубараў, зь якім Бушма працаваў у «Тарпэда» і «Гомлі», але кантракт гэтак і ня быў заключаны[9]. У лютым 2015 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У складзе гарнякоў пачаў змагацца за месца ў асноўным складзе з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Катэнкам, у выніку здолеў забясьпечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[11]. 29 красавіка 2016 году, захаваўшы браму ў недатыкальнасьці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клюб «сухіх» брамнікаў[12]. У сэзоне 2016 году канчаткова замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе здабыць срэбраныя мэдалі. У сьнежні 2016 году яшчэ на адзін сэзон падоўжыў пагадненьне з «Шахцёрам»[13]. У першай палове сэзону 2017 году быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Акрыяў ў кастрычніку таго ж году, але на полі перастаў зьяўляцца. У пачатку 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У першай палове сэзону 2018 году чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сэзоне 2022 году пачаў саступаць месца на апошнім рубяжы Дзьмітру Дудару. У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў жодзінскі клюб[15].

У лістападзе 2022 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну» напярэдадні пераходных матчаў за месца ў Найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсэнала»[16]. У сакавіку 2023 году стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сэзон 2023 году[17], аднак у выніку ня быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы»[18][19]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[20]. У сакавіку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Крумкачоў»[21].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Асабістае жыцьцё

Жанаты, ёсьць дачка. Уладзімер мае запамінальную сьветлую пляму на валасах, якая зьяўляецца народжанай прыкметай[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads