Дзьмітры Асьнін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Асьнін (нар. 6 ліпеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. У 2001 годзе выступаў у Другой лізе за менскі СКАФ, а ў сэзоне 2002 году гуляў у дублі берасьцейскага «Дынама». З 2003 па 2008 гады зь перапынкамі быў гульцом слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 году, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 году вярнуўся ў Беларусь, але ня здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 году ўзмоцніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчанаў і ў сэзоне 2013 году дапамог ім заняць чацьвертае месца, аднак на наступны год быў выцесьнены з складу Сяргеем Курганскім. Сэзон 2015 году правёў у якасьці асноўнага брамніка шацілавіцкага «Хіміка».
У пачатку 2016 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[2]. У выніку пачаў сэзон у складзе роднага клюбу. Спачатку быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе берасьцейцаў. У студзені 2017 году пакінуў «Дынама»[3] У студзені 2017 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка.
У ліпені 2017 году перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клюбе стаў другім брамнікам пасьля Алега Кавалёва. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з мальдыўскім клюбам «Ты-Сі Спортс»[7]. У ліпені 2018 году перайшоў у камбаджыйскі клюб «Свайрыенг»[8]. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[9]. Аднак, у складзе «Руха» не згуляў аніводнага матчу, і ў лістападзе 2019 году перайшоў на трэнэрскую працу ў акадэмію берасьцейскага «Дынама».
Remove ads
У якасьці трэнэра
У пачатку 2021 году разам з акадэміяй «Дынама» перайшоў у склад «Руха», дзе працягваў працаваць трэнэрам брамнікаў. З 2022 году быў старэйшым трэнэрам брамнікаў у берасьцейскім «Цэнтры разьвіцьця футболу», які паўстаў на месцы акадэміі «Руха», што спыніў існаваньне. У красавіку 2023 году стаў трэнэрам брамнікаў пінскай «Хвалі»[10].
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads