Дзяніс Лявіцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

З 2013 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сэзоне 2016 году ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сэзону 2018 году[5]. 8 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Віцебска» (4:0). Пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазыцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).

У ліпені 2018 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[6]. Да канца сэзону 2018 году чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаючы таксама за дубль. У сэзоне 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У 2020 годзе толькі зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[7]. Стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[8].

У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[9]. Замацаваўся ў камандзе на пазыцыі левага абаронцы, дзе дапамог «Гомлю» паводле выніку сэзону 2021 году заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 году пакінуў гомельскі клюб[10] і неўзабаве стаў футбалістам расейскага «СКА-Хабараўска»[11]. Сышоў з хабараўскага клюбу па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[12]. У ліпені 2023 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[13]. Прапусьціў першыя некалькі месяцаў праз траўмы, але з кастрычніка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2024 году[14]. Быў адным з асноўных абаронцаў каманды, зь якой здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Беларусі. У студзені 2025 году прыяднаўся да навічка Найвышэйшай лігі клюбу МЛ[15].

Міжнародная

26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads