Дзяніс Образаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Образаў (нарадзіўся 24 чэрвеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў кар’еру ў менскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацак». Пасьля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сэзону 2010 году трывала гуляў у асноўным складзе. У лютым 2012 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасьні 2012 году атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. Сэзон 2013 году пачаў на лаўцы запасных, але ў траўні 2013 году замацаваўся ў аснове на пазыцыі левага абаронцы.
У студзені 2014 году склаў працоўнае пагадненьне з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клюбу замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, і ў лютым 2015 году Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клюбу[2]. У выніку падоўжыў супрацу з магіляўчанамі[3]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Дняпро» не здолела вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, але ў лютым 2016 году Дзяніс склаў новае пагадненьне з клюбам[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году, у якім «Дняпро» заняло другое месца ў Першай лізе і вярнула месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду[5].
У студзені 2017 году далучыўся да «Слуцка», зь якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе случакоў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[7]. У сэзоне 2018 году заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу. У сьнежні 2018 году склаў новы кантракт з клюбам[8]. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але ў выніку большую частку сэзону прапусьціў праз траўму. У сьнежні 2019 году падоўжыў пагадненьне з слуцкім клюбам[9]. У ліпені 2020 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[10].
У жніўні 2020 году стаў гульцом казаскага клюбу «Атыраў»[11], чым дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 году пакінуў клюб[12] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцак»[13]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе, але пазьней пачаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[14]. У сэзоне 2022 году вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.
У лютым 2023 году стала вядома, што абаронца застанецца ў «Слуцку» яшчэ на адзін сэзон[15]. У пачатку 2024 году пакінуў клюб[16] і завяршыў прафэсійную кар’еру[17].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads