Дзяржаўны доўг
сума запазычанасьці дзяржавы па пазыках і нявыплачаных па іх адсотках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржа́ўны доўг — сума запазычанасьці дзяржавы па пазыках і нявыплачаных па іх адсотках.
Узьнікае пры патрэбе пакрыцьця нястачы ў дзяржаўным бюджэце. З улікам разьмяшчэньня падзяляецца на ўнутраны і вонкавы. Унутраны доўг ствараецца на аблігацыях дзяржаўнай пазыкі, гарантыях дзяржавы пад каштоўныя паперы акцыянэрных таварыстваў, пазыках дзяржаве ад банкаў і нявыплачаным пакрыцьці фізычным і юрыдычным асобам. Вонкавы доўг узьнікае па ўзятых дзяржавай замежных пазыках, гарантыях дзяржавы пад атрыманыя айчыннымі ўстановамі за мяжой пазыкі і запазычанасьцях бюджэтных установаў у вонкавагандлёвай дзейнасьці[1].
На студзень 2014 году памер дзяржаўнага доўгу перавышаў памер сукупнага ўнутранага прадукту такіх разьвітых краінаў, як ЗША, Грэцыя, Ірляндыя, Італія і Партугалія[2].
Remove ads
Беларусь
Паводле 57-га артыкула Бюджэтнага кодэксу Беларусі 2008 году, «Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязкі па абслугоўваньні і пагашэньні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь поўнасьцю забясьпечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасьцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасьці». Пры гэтым, «выплаты па абслугоўваньні і пагашэньні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь ёсьць першачарговымі ў адносінах да іншых выплатаў пры выкананьні рэспубліканскага бюджэту»[3]. На студзень 2014 году замежны дзяржаўны доўг Беларусі налічваў звыш 12 млрд даляраў ЗША, што складала 19 % сукупнага ўнутранага прадукту краіны[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads