Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржа́ўны паме́жны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (ДПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ахову дзяржаўнае мяжы. Старшыня ДПК ды 4 ягоныя намесьнікі[5] прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам.
Remove ads
Склад
- Цэнтральны апарат;
- Памежныя групы — Берасьцейская, Гарадзенская, Гомельская ды Смаргонская;
- Памежныя атрады — Лідзкі, Пінскі, Полацкі[6].
Задачы
- забесьпячэньне памежнае бясьпекі;
- наладжаньне аховы дзяржаўнае мяжы;
- кіраваньне органамі памежнае службы;
- наладжаньне памежнага ўзаемадзеньня ведамстваў ураду;
- удзел у абароне дзяржавы;
- наладжаньне пропуску фізычных асобаў ды транспартных сродкаў празь дзяржаўную мяжу;
- папярэджаньне й спыненьне парушэньняў дзяржаўнае мяжы;
- забесьпячэньне службовай дзейнасьці памежнікаў;
- ідэалягічная апрацоўка памежнікаў.
Remove ads
Паўнамоцтвы
- падрыхтоўка прапановаў заканадаўства аб ахове дзяржаўнае мяжы, працы пунктаў пропуску празь мяжу ды службе памежнікаў;
- парадкаваньне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
- ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
- ахова дзяржаўнае мяжы;
- заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
- супраца з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
- супрацьдзеяньне парушэньню дзяржаўнае мяжы;
- змаганьне на мяжы супраць незаконнага перасяленьня, арганізаванай злачыннасьці, тэрарызму, кантрабанды ды адміністрацыйных мытных правапарушэньняў;
- прымежны вышук;
- апавяшчэньне прэзыдэнта ды ўраду аб памежных пагрозах дзяржаўнае бясьпецы;
- забесьпячэньне органаў дазнаньня й памежнікаў, якія вядуць адміністрацыйную справу;
- папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне хабарніцтва сярод памежнікаў;
- дазвол пропуску празь дзяржаўную мяжу фізычных асобаў ды транспартных сродкаў у спрошчаным парадку ды па-за пунктамі пропуску;
- дазвол вылету й пасадкі паветраных суднаў на лётнішчах, не абсталяваных пунктамі пропуску празь дзяржаўную мяжу;
- падбор і падрыхтоўка памежнікаў;
- падтрыманьне правапарадку ў органах памежнае службы;
- падтрыманьне боегатоўнасьці памежных войскаў;
- нагляд за дзейнасьцю органаў памежнай службы;
- удзел ва ўстанаўленьні дзяржаўнае мяжы паводле міжнародных дамоваў;
- падтрыманьне інфраструктуры дзяржаўнае мяжы;
- разьмяшчэньне й раскватараваньне памежных войскаў;
- наладжаньне памежных дасьледаваньняў;
- падача прапановаў аб утварэньні дзяржаўнага абароннага заказу;
- забесьпячэньне памежнікаў узбраеньнем, тэхнікай ды сродкамі побыту;
- аказаньне платных паслугаў;
- падача на разгляд прэзыдэнту парадкаў ды нормаў забесьпячэньня органаў памежнае службы;
- стварэньне бясьпечных умоваў воінскай службы й працы ў органах памежнае службы;
- забесьпячэньне прававой абароны й падтрымкі супрацоўнікаў органаў памежнае службы ды іхных сем’яў;
- ідэалягічная апрацоўка ў органах памежнае службы;
- падбор і накіраваньне супрацоўнікаў для аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы за мяжой;
- спрыяньне выкананьню ў памежжы заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й прыродных багацьцяў;
- прафіляктыка захворваньняў, лячэньне ды санітарны нагляд у памежных войсках[7].
Remove ads
Мінуўшчына
15 студзеня 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Пастанову №1417[8] аб стварэньні пры ўрадзе Галоўнае ўправы памежных войскаў, што з 20 верасьня 1991 году падпарадкоўваліся Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Беларусі[9]. Пастановаю №93 ад 19 лютага 1992 году ўрад прызначыў першым загадчыкам памежных войскаў Беларусі Яўгена Бачарава[10]. 24 верасьня й 23 кастрычніка 1992 году адбылося ўтварэньне Полацкага й Смаргонскага памежных атрадаў для аховы мяжы з Латвіяй ды Летувою адпаведна.
4 лістапада 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Закон аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь[11], а 5 лістапада — Закон аб памежных войсках[12]. Пастановаю ад 11 чэрвеня 1993 году ВС надаў статус дзяржаўнае мяжы межам з Латвіяй, Расеяй ды Ўкраінай. 25 кастрычніка 1993 г. адбылося ўтварэньне асобнай верталётнай эскадрыльлі, 3 студзеня 1994 г. — Пінскага памежнага атраду, а 25 жніўня 1997 г. — Лідзкага. Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2007 году №448 Дзяржаўны камітэт памежных войскаў быў перайменаваны ў Дзяржаўны памежны камітэт[13].
17 жніўня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 313 «Аб сьцягу органаў памежнай службы», якім ухваліў яго апісаньне, выяву і Палажэньне аб ім. Згодна з Палажэньнем «сьцяг органаў памежнай службы ўяўляе прастакутнае палотнішча зялёнага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см. Ад цэнтру сьцяга ў яго куты разыходзяцца 4 прамяні цёмна-зялёнага колеру, якія пашыраюцца да канцоў. Шырыня кожнага промня ў цэнтры сьцягу роўная 3/10 шырыні палотнішча. Кожны прамень з 2-х бакоў аблямаваны чырвонымі палосамі, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 1/10 шырыні промня. Над ніжняй аблямоўкай кожнага промня разьмешчаныя гарызантальныя палосы — цёмна-зялёнага колеру, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 1/10 шырыні промня, і чырвонага колеру, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 3/10 шырыні промня. У цэнтры палотнішча разьмешчаная выява геральдычнага знака — эмблемы Дзяржаўнага памежнага камітэту, якая суадносіцца па вышыні з шырынёй сьцягу як 2:3». Паводле 2-га пункту Ўказу, «сьцяг разьмяшчаецца на будынках Дзяржаўнага памежнага камітэту, тэрытарыяльных органаў памежнай службы, органа памежнай службы спэцыяльнага прызначэньня і арганізацыяў, якія забясьпечваюць выкананьне задачаў, ускладзеных на органы памежнай службы, у службовых памяшканьнях Дзяржаўнага памежнага камітэту і дадзеных органаў і арганізацыяў, а таксама ў пунктах пропуску празь Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, на памежных заставах, памежных пастах, у іншых падразьдзяленьняхорганаў памежнай службы, якія нясуць службу па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь»[14].
Пасля пачатку міграцыйнага крызісу кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, у тым ліку яго старшыня Анатоль Лапо, 2 сьнежня 2021 года трапіла пад санкцыі Эўразьвязу[15], ЗША[16] ды Канады[17]. 20 сьнежня да санкцый ЕС далучылася Швайцарыя[18], а 22 сьнежня — Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[19][20].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads