Дом Абрампольскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Абрампольскага
Remove ads

Дом Абрампо́льскага — колішні даходны дом у стылі мадэрн у Менску, які месьціцца на плошчы Незалежнасьці па адрасе вул. Савецкая, 17. Выкарыстоўваецца пад адміністрацыйныя ўстановы. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[1].

Даходны дом
Дом Абрампольскага
Thumb
Дом па вул. Савецкай, 17
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адрасвул. Савецкая, 17
Каардынаты53°53′47.42″ пн. ш. 27°32′54.91″ у. д.
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
Аўтар праектуСтаніслаў Гайдукевіч
Дата заснаваньня1912
Дата пабудовы1912 год
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом Абрампольскага на мапе Беларусі
Thumb
Дом Абрампольскага
Дом Абрампольскага
Дом Абрампольскага на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb

Дом Эмануіла Абрампольскага, дырэктара аднаго зь менскіх банкаў, пабудаваны ў 1912 годзе па праекце беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча (гэта ягоны першы праект пасьля заканчэньня Пецярбурскай акадэміі мастацтваў). Стары адрас — Захар’еўская, 33 (на рагу з Трубнай)[2]. Сем пакояў першага паверху здымала княгіня Марыя Магдалена Радзівіл, вядомая мэцэнатка беларускага руху. Верхнія пакоі займаў сам Абрампольскі зь сям’ёй[3].

У 1917 годзе дом быў канфіскаваны бальшавіцкімі ўладамі. У 1920-я гады ў доме месьціліся кватэры супрацоўнікаў беларускага аддзяленьня АДПУ (Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленьне), пазьней — НКУС. Таксама тут жылі прадстаўнікі вышэйшага дзяржаўнага, партыйнага й гаспадарчага кіраўніцтва БССР. У адной з кватэраў у 19191931 гг. жыў наркам земляробства й сакратар Менскага гаркаму КПБ(б) Адам Славінскі. За гэтым часам дом неафіцыйна звалі Першы Дом Саветаў[3].

У жніўні 1924 у адной з кватэраў гэтага дому арыштаваны Барыс Савінкаў[3].

За Другой сусьветнай вайной, у 1941—1942 гг. у гэтым будынку кансьпіратыўная кватэра савецкага падпольля. Пасьля Другой сусьветнай вайны кіраўніцтва пасялілася ў адмыслова пабудаваных для іх дамах, а дом Абрампольскага аддалі прадстаўнікам інтэлігенцыі[3]. У 1948—1955 гг. тут жыў навуковец-геадэзіст, акадэмік Васіль Папоў[4].

Сёньня будынак займае УКБ Менгарвыканкаму, месьціцца рэстаран.

Remove ads

Архітэктура

Даходны дом Абрампольскага й дом Уніхоўскага злучаныя паміж сабой тарцамі й утвараюць адзіны фронт забудовы.

Дом Абрампольскага ўяўляе сабой мураваны прастакутны ў пляне трохпавярховы будынак з трапэцападобнай мансардай. Сымэтрычную кампазыцыю галоўнага фасаду парушае зрэзаны заходні кут, завершаны невысокім атыкам з лацінскімі літарамі (дата пабудовы). Плястыку галоўнага фасаду ўзбагачаюць ляпныя віньеткі, гірлянды, бальконы з мэталічнай агароджай. Уваходы з боку галоўнага й дваровага фасадаў. Галоўны ўваход вылучаны казырком на дзьвюх калёнках і высокім паўцыркульным аконным праёмам над ім.

Пляніроўка будынка зьмененая. Пляніровачным ядром зьяўляецца лесьвічны вузел, вакол якога раней разьмяшчаліся кватэры.

Remove ads

Памятныя шыльды

23 чэрвеня 2017 году на Доме Абрампольскага зьявілася памятная шыльда. Яна сьведчыць, што ў гэтым доме ў 1922 годзе знаходзіўся Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасьці народнага камісарыяту юстыцыі БССР (АДПУ, папярэднік НКУС). Адначасна з гэтым улады праігнаравалі той факт, што ў гэтым доме жыла беларуская мэцэнатка Магдалена Радзівіл, якая фінансава дапамагала выдаваць першыя кнігі Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага і адкрывала беларускія школкі. Памятная шыльда, прысьвечаная Магдалене Радзівіл, на доме адсутнічае. Акурат па тым, як у Доме Абрампольскага разьмясьцілі першую ў БССР пракурорскую ўстанову, у краіне пачалася першая хваля рэпрэсіяў. Паводле клясыфікацыі гісторыка Ўладзімера Адамушкі, прыведзенай у кнізе «Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў у Беларусі», яна працягвалася з 1923 да 1928 году. У тагачаснай Беларусі, тэрыторыя якой на 1923 год была меншай за сучасную ў чатыры разы, а на 1928 год — амаль удвая, арыштавалі прыкладна столькі ж людзей, колькі і ўва ўсёй Расеі. Згодна з падлікамі гісторыкаў, маштабы рэпрэсіяў у Беларусі ў першай палове 1920-х гадоў значна перавышалі тыя, якія адбываліся на іншых тэрыторыях СССР. У сярэднім жыхар Беларусі меў у 20 разоў больш шанцаў быць рэпрэсаваным, чым жыхар РСФСР. Першымі пракурорамі БССР, якія ня толькі працавалі ў Доме Абрампольскага, але і жылі там, былі Адольф Гентнер (займаў пасаду ў 1925—1928 гадох), Маісей Сегаль (1925—1928), Максім Ляўкоў (1929—1931). Усе яны пазьней таксама сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Усталяваньне шыльдаў карнаму акупацыйнаму органу сьведчыць пра працяг русіфікацыі Беларусі і навязваньне беларусам расейскацэнтрычнага сьветапогляду[5].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads