Дом майстра (Горадня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом майстра (Горадня)
Remove ads

Дом майстра — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам вуліца Элізы Ажэшкі, 37. Твор архітэктуры барока, адзіны ацалелы ўзор першай на беларускіх землях комплекснай тыповай жылой забудовы[1]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом майстра
Thumb
Дом майстра
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°41′06″ пн. ш. 23°50′36″ у. д.
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуІаган Мёзер[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом майстра на мапе Беларусі
Thumb
Дом майстра
Дом майстра
Дом майстра на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гарадніца, 1789 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваньне Дома майстра вялося ў 1768—1773 гадох у ансамблі 20 г. зв. «Басьняцкіх дамоў», узьведзеных паводле двух тыповых праектаў архітэктара Ягана Мёзэра на тэрыторыі Гарадніцы сымэтрычна абапал вуліцы Раскошы (цяпер імя Элізы Ажэшкі). Гэтае жытло прызначалася як дзеля басьнякоў — вайсковай варты Гарадзенскай каралеўскай эканоміі, так і дзеля запрошаных Антоніем Тызэнгаўзам замежных майстроў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі 10 Басьняцкіх дамоў.

Найноўшы час

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі ўзялі ўсе захаваныя Басьняцкія дамы пад ахову дзяржавы як помнікі архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайны ў 1960—1970-я гады савецкія ўлады зьнішчылі ўсе гэтыя помнікі, апроч Дома майстра.

У 1990 годзе Дом майстра адрэстаўравалі паводле праекту архітэктара У. Барсукова, распрацаванага ў 1987 годзе.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Як і іншыя Басьняцкія дамы, гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак, узьведзены з драўляных брусоў і цэглы. Сваёй архітэктурнай блізкі да аналягічных дамоў у Паставах і Шаўлях, але трохі меншы памерам і прасьцейшы дэкорам і плянам. Цагляны і атынкаваны галоўны фасад падзяляецца накрытым дахоўкай карнізам і завяршаецца франтонам складанай канфігурацыі. Прастакутныя вокны першага паверху разьмяшчаюцца сымэтрычна, вышэй — акно мансарды. Астатнія сьцены і перакрыцьці драўляныя. Дах 2-схільны, пакрыты дахоўкай.

Унутраная прастора падзяляецца на вытворчую і жылую часткі[2]. На першым паверсе жылы пакой, кухня і сені, зь якіх сходы вядуць на мансарду[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads