Даўга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўга (Дэўг), Дава, Доўг (Доўк, Долг) — мужчынскае імя і вытворнае прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Даўга або Дава (Daugo, Daugjis[1], Davo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4][a] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[7][8]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Давейка (Давіка), Даўгіла (Дагіла, Догель), Даўбар (Даўбір, Дабар), Даўбарт, Давіл, Давінь, Давірд, Даўгайла (Дагала), Даўгер (Даўер), Даўгерд (Даўгард), Даўгод (Даўгот), Даўгоўд, Даўгін (Даўкен), Даўмен, Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт, Дамунт, Домунд), Даўят, Міндоўг, Ядаг. Адзначаліся германскія імёны Davico, Dagila (Dahilo, Degel), Dauber (Daber), Daubert, Davila (Dauwila), Dawin (Dauwin), Daverdt, Dagalo, Dauharjis (Dauer, Daherr), Daugaard, Dagott, Dagaud, Dagin (Dawkin), Dauman, Damondus (Damundus), Dowyatt (Daviato), Mindach, Adago[b].

У Прусіі бытавалі імёны: Dagil / Dogel / Daugil / Dawgill / Dawgil[c] (1309, 1344, 1354, 1358, 1397 і 1407 гады)[14][15], Daugin[d] (1364 год)[15], Dabote / Dabud / Dabut[e] (1366, 1407 і 1418 гады)[15], Dawille[f] (1398 год)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hannus Dolge (5 чэрвеня 1414 году)[19]; Dowgone (16 красавіка 1444 году)[20]; оу Лидском повете землю пустую тяглую на има Довкговщину (17 сакавіка 1514 году)[21]; боярина сомилиского ж Якуба Довкговича (19 студзеня 1516 году)[22]; з людми… з Довкомъ Миколаевичомъ (13 траўня 1525 году)[23]; Тырвидъ Довкговичъ[24], Петръ Довкгович[25] (1528 год); два чоловеки отъчызныхъ… а Юxъна Даугевича (27 кастрычніка 1538 году)[26]; Гринь, Кузьма Долговичи (1563 год)[27]; Михно Долговичъ (1566 год)[28]; земянка гсдръская повету Менского Ганна Станиславовна Довкговна Павловая Гербовая… брат дей мой рожoный на име Мартин Станиславович Довкгович… своих трох члвеков, то ест на име Гришка Девкгу (24 лютага 1590 году)[29]; p. Ian Dawwa… połowa p. Dawwowi… зanu Ianowi Dawwie (1701 год)[30]; Daugowicze (1744 год)[31]; Władysław Dauhowicz (1791 год)[32]; Józef Doukowicz (1815 год)[33][g].

Remove ads

Носьбіты

Даўговічы (Dougowicz) — прыгонныя зь вёскі Дубнікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[77].

На гістарычнай Троччыне існуе места Доўгі (Даўгі), на гістарычнай Вількаміршчыне — вёска Даўгішкі. У гістарычнай Прусіі каля Караляўцу існавала вёска Дэваў (Devau)[78].

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -даў(г)- зь летувіскай мовы daũg 'многа, шмат'[5] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках, тым часам гэтага слова не фіксуе слоўнік Канстанціна Шырвіда, упершыню яно фіксуецца ў каралявеццкім слоўніку 1747 году, але было ўжытае ў каралявецкай Пасьціле 1591 году і віленскай Пасьціле 1600 году[6])
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны: *Dauhart (Dau-hart)[9], Daumerus (Dau-merus)[2], Daugerada (Dauge-rada)[10], Dawaredus (Dawa-redus)[11], Dauwald (Dau-wald)[12]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Dagila (Degel)[13]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Dagin[16]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Dabaudis[17]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Davila (Dauwila)[18]
  7. Таксама:
    • Даўкун: Матеи Довкуновичъ (1528 год)[34];
    • Даўкша, Даўгеш: Kymunt cum filio Dawxha (18 студзеня 1401 году)[35], cum Dawkscha[36], Dawxscha[37], Dawxa[38] (2 кастрычніка 1413 году), в бояр жомоитских… в Довкгеша, а в Томка, а в Станислава, а в Тумоша Монковичов (19 студзеня 1516 году)[39];
    • Даўалг: Ród Dowołgowiczów… Michał Janowicz Dowołgo (1690 год)[40], Michał Niemiro z Dawałgowicz (10 лютага 1791 году)[41];
    • Даўбут, Добут (адзначаліся старажытныя германскія імёны Dabaudis[17], Dabod[42] і *Dalabod, пазьнейшае Talbut[43]): Невянґлоўскі з Добутаў — літоўскі шляхецкі род[44], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Даўбуцішкі ў Ашмянскім павеце[45];
    • Даўгвід: а Довкгвиду Вяжелис а Жастовт (1440—1492 гады)[46];
    • Даўгвіл: в бояр наших жомоитскихъ… Яна Довкгвиловича (30 лютага 1514 году)[47], Довкгвил Станкевичъ (1528 год)[48], Марко Довкгвиловичъ (1567 год)[49];
    • Даўвільт (адзначалася старажытнае германскае імя Touillda[50], Touilt[51]): в Лепуньскомъ повете тежъ дали есмо ему людеи… а Венцка Довъвильтовича (10 чэрвеня 1511 году)[52];
    • Даўгід, Даўгіт, Даўгет: чоловекъ Довкгит (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[53] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[54], купил землю у Довкгида (7 лістапада 1442 году)[55], Петр а Лютко… Петръ а Людко новоседы Довкгетовичи (1537—1538 гады)[56];
    • Даўгір, Доўгер, Даўгар (адзначаліся старажытныя германскія імёны Dagarius, Deggeres[57] і Dalger[58]): Daugyr (28 верасьня 1449 году)[59][60], земли пустовскии у Высокодворскои волости… Довкгоръшишки (19 сьнежня 1512 году)[61], Доўгер (Dougier) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[62], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Dowgier[63];
    • Даўміл: на гістарычнай Ашмяншчыне існавала вёска Даўмілы[64];
    • Даўмод, Дамуць (адзначалася германскае імя Damod[65][66][67]): Андреи Довмод (1528 год)[68], Antoni Damuć (1784 год)[69];
    • Даўнарт (адзначалася старажытнае германскае імя Tagenard[70]): Даўнартовічы (Downartowicz) гербу Прыяцель — літоўскі шляхецкі род[71];
    • Даўкнет: Andreas Dewknetouicz (2 кастрычніка 1413 году)[72], подданый господарьский Одельский Нотко Довнедевичъ (10 лістапада 1539 году)[73];
    • Даўрым (адзначалася старажытнае германскае імя Dagrim[57]): Матэи Довримович з братом Стасэм… Мартин Ян Доврымович (1556 год)[74];
    • Доўсін: Доўсіны (Dowsin) гербу Габданк — літоўскі шляхецкі род[75]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads