Баркоўшчына
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барко́ўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1846 вёска аднайменнага маёнтку Вілейскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць памешчыка Шчэпановіча, 7 двароў, 68 жыхароў. Маёнтак, акрамя вёскі, складаўся з фальварку і ўчастку вёскі Насілава. У 1868 годзе вёска у Будслаўскай воласьці Вілейскага павету, налічвала 79 жыхароў. У 1886 годзе тут працавала школа граматы. У 1904 годзе вёска (108 жыхароў) і маёнтак (70 жыхароў) уласнасьць Шчэпановіча.
У 1921 годзе вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1952 вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Зара», з 1959 году — калгаса імя Энгельса, з 1965 году — саўгаса «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі».
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 63 жыхары
- 1997 год — 8 двароў, 11 жыхароў
- 2009 год — 1 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads