Дрычынскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дры́чынскі сельсавет — колішняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўлялася вёска Дрычын.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай акругі. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.
Сельсавет скасаваны рашэньнем Менскага абласнога савету народных дэпутатаў ад 28 траўня 2013 году, усе населеныя пункты — Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Градзьдзё, Груд, Дрычын, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут, Янкава — перададзеныя ў склад Дукорскага сельсавету[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads